Сорамна, ды тольк

Николай Сергеевич 01
Успаміны, успаміны,
Туды ўдумках заляцеў,
Не забыцца той часіны
Дзе жылося як хацеў.

Снег абтаяў ля бярозак,
Лес змарнелы пасвятлеў,
Кроплі соку, нібы слёзы
Цяклі ўсё ўадкрыты зеў.

Лес, рачулку, поле, нівы,
Калісь бачыў, і пазнаў,
Гэта ўсё хлапчук пытлівы
У альбоме маляваў.

Як і мы, дзіцяткі-болькі
Забываюць пра Бацькоў,
Зараз сорамна, ды толькі
Не вярнуць былых гадкоў.

Ёсьць у кожнага мясціна,
Дзе чамусці хоча быць,
Дрэва ёсць, і ёсць хаціна,
Што ніколі не забыць.

Успаміны, успаміны,
Што хацеў і не хацеў,
А да Роднае хаціны
Хоць у думках даляцеў.