Дзякуй, неба, за сняжынкi

Таццяна Ягорауна
Дзякуй, неба, за сняжынкi,
Што ляцяць нiбыта манна -
Зноў зiма зачаравала
Чысцiнёю непадманнай.

А, калi лагодны ветрык
Камячкi пяшчотна кружа,
Мне здаецца несапраўдным
Гэта злое слова «сцюжа»,

I душа мая сагрэта
Зноў зiмовай прыгажосцю…
Колькi ciлы, колькi cвета! –
То садоў бiблейскiх госцi

Прыляцелi з весткай дзiўнай!
Толькi холадна iм стала...
Неба – лепшая Радзiма.
Да яго душой дастала,

Але зноў i зноў малюся
Аб маёй Бялюткай РУсi…
…ў карагодзе ля бярозкi
Cада райскага пялёсткi…

24.01.2003 г.