Стася...

Александр Зенкевич
Дзяўчынка Стася – нейкі цуд,
Як тата кажа, дзесьці зуд.
Яе цікавіць усё вакол.
Адкуль бярэцца мёд у пчол?
Чаму бывае снегапад,
А ракі поўзаюць назад?
Яна шчабеча цэлы дзень.
Пытацца ёй зусім не лень.