ab2. 22 Свабода Богам нам даецца 18 верша

Anatoly Bolutenko
4227     НЕ ХЛЕБАМ АДЗIНЫМ

Узлятаюць птушкi ў неба,
Там блакiт i аблачыны,
На зямлi хапае хлеба,
Ды не вабiць хлеб адзiны.

Неабсяжная свабода,
Адчуванне дзiўнай волi
Заўжды трэба для народа,
Каб жыць ў шчасцi i патолi.

24.09.2000


4441     ХВАЛЯ I БЕРАГ

Аб бераг хваля бiлась безлiч раз,
Змяняла нешта, хоць нябачна вокам,
Ды надышоў зусiм iнакшы час,
I бераг стаў цяпер бетонным блокам.

Раней пясок шпурляла на траву,
Хоць часам пашкаджала сабе грудзi,
Цяпер, разбi хаця ўшчэнт галаву,
Нiякiх змен ад барацьбы не будзе.

3.11.2000


4464     СВАБОДА I ХЛЕБ

У светлых марах кожнага народа
Ёсць рэч, якой бясконцая цана,
Натхненна клiча да сябе свабода,
Але без хлеба кволая яна.

Калi ў жыццi здараецца нагода,
Зрабiць каб выбар з гэтых двух патрэб,
Заўжды другой становiцца свабода,
А першай застаецца толькi хлеб.

6.11.2000


4475     ЛАНЦУГI

Калi ужо звязалi ланцугамi,
То позна iх праз сiлу разрываць,
Хоць цiснуь шыю, нiбы абцугамi,
Ды прыйдзецца працяглы час трываць.

Бо i металы падуладны часу,
Магутная з'ядае iх iржа,
Лепш не давацца ў ланцугi адразу,
Каб волю мелi цела i душа.

7.11.2000


4480     ЛЮБЫ СУСЕД

Стварыць каб незалежную краiну,
Нiколi не ўзнавiўся каб саюз,
Рашуча трэба рэзаць пупавiну,
Хутчэй вялiкарускi скiнуць груз.

Вяртаць сваю, як цуд, як песня, мову,
Ўваходзiць, як i iншыя, у свет,
Стварыць каб незалежнасцi аснову,
Расiя будзе любы, ды сусед.

7.11.2000


4501     АДМЕТНАСЦЬ

Што «хорошо» для аднаго,
Другому добра не заўсёды,
Хаця не беражэм свайго,
Мы вельмi розныя народы.

Абавязкова прыйдзе час,
Ментальнасць наша пасталее,
Народ, як свечка, каб не згас,
Сваю адметнасць зразумее.

10.11.2000


4681     НЕБЯСПЕЧНЫ КОЛЕР

Чырвоны колер мне не да спадобы,
Цяпер з зялёным у яго працяг,
Чырвоны з белым мець рабiлi спробы,
Мне бел-чырвона-белы любы сцяг.

Але чырвоны цалкам сцяг – не вечны,
Нядобры успамiн мне i табе,
Чырвоны колер вельмi небяспечны,
Ў iм выглядаюць вушы КДБ.

1.12.2000


4688     БУРАКI

Бурак чырвоны быў занадта смелы,
Казаў другому: «Я заўжды ў цане,
Хоць ты вялiкi, ды чамусьцi белы,
Таму i выбiраюць ўсе мяне».

Абвергнуў белы домыслы i плёткi,
Бо ён не быў нахабны, горды франт:
«Народ каб лёс заўсёды меў салодкi,
Лепш выбраць бел-чырвоны варыянт».

2.12.2000


4724     ВЫБАР

Камусьцi лепш заўжды крынiца,
Каму – вадаправодны кран,
Камусьцi толькi воля снiцца,
Каму заўжды мiлей тыран.

Сам кожны выбiрае долю:
Цi птушкi радасны палёт,
Як крылы адчуваюць волю,
Ды сутарэнне выбраў крот.

6.12.2000


4729     БУСЕЛ МIЖ АРЛОЎ

Радзiма! Жаль яе да болю,
Ды час, напэўна, не прыйшоў
Здабыць ёй шчасце i патолю,
Жыве яна сярод арлоў.

Хаця магутны белы бусел,
Арлы свабоды не даюць,
Няма свабоднай Беларусi,
Бо сэрца ёй арлы дзяўбуць.

7.12.2000


4760     СВАЕ КОЛЕРЫ

Снег заносiць ўзiмку журавiны,
Белы, як абрус, вакол прасцяг,
Толькi ззяюць зыркiя калiны,
Быццам бел-чырвона-белы сцяг.

Колеры цудоўныя прырода,
Як узор адметнасцi, дае,
I таму у кожнага народа
Сцягi маюць колеры свае.

16.12.2000


4852     ЗВОН ЛАНЦУГОЎ

Мо не вырывацца з ланцугоў,
Каб не нарабiць знянацку шкоду?
Толькi звон трывожны слухаць зноў,
Каб не парушаць былую згоду.

Як вакол слупа рабiць кругi,
Нават да свабоды не iмкнуцца,
Карацей час зробiць ланцугi,
I яны ўсё роўна разарвуцца.

2.01.2001


4853     ШТО ПОТЫМ?

Звязаць сабе рукi i ногi,
Засунуць затычку у рот
Дазволiць без ўсякай трывогi,
Як раб, паслухмяны народ.

Хай нават звязаць стальным дротам,
Пад страхам смяротным нажа.
А што атрымаецца потым?
Ўсё роўна метал з'есць iржа.

2.01.2001


4861     ЯШЧЭ IЛЛIЧ

Нiколi не пагодзяцца рабы
Здабыць свой лёс уласнымi рукамi,
Адмовiцца iм лепш ад барацьбы,
Звiнець прыемней значна кайданамi.

Бо наступае волi паралiч,
Свабоду аддаюць за лусту хлеба,
Ў душы рабоў жыве яшчэ Iллiч,
Спярша з рабом ў душы змагацца трэба.

3.01.2001


4875     ВЕРНЕЦЦА ЧАС

Зноў сiвер прынёс нечаканы мароз,
Сумёты паклалi завеi,
Трымае ў ляшчотках няўрымслiвы лёс,
I даць не жадае надзеi.

Але быць адвечна не могуць снягi,
I мучыць бясконцай журбою,
Прыйдзе яшчэ час без бяды i тугi,
Бо пахне паветра вясною.

5.01.2001


4926     ДУШЭЎНЫ ЛЁД

Ўначы прыйшоў мароз нязваны,
I лёдам закаваў душу,
Пад кайданамi ныюць раны,
Аб леце, што прайшло, тужу.

Рамонкi я прыносiў з поля,
I пiў лугоў духмяны мёд,
Ёсць вера: вернецца зноў воля,
Каб растапiць душэўны лёд.

13.01.2001


4929     БЫСТРАЦЕЧНАЯ РАЧУЛКА

Плынь свабоду згубiла, на жаль,
А рачулка была быстрацечнай,
Моцны панцыр лядовы, як сталь,
I, здавалась, бяда будзе вечнай.

Ды настала, нарэшце, вясна,
I паводка пайшла, як цунамi,
Крыгi моцныя рвала яна,
Не адвечна нам жыць з кайданамi.

14.01.2001


4930     ПАЎДНЁВЫЯ ВЯТРЫ

Вельмi доўга цягнулась зiма,
Пеклi сцюжы, знiшчалi марозы,
I, здавалась, ратунку няма,
Ад яе не сцiхалi пагрозы.

Лютавала зiма да пары,
Хоць прынесла шмат болю i шкоды,
Ды паўднёвыя крочаць вятры
I нясуць з сабой шчасце свабоды.

14.01.2001