ab1. 10 За жды п ем радасць дз ную прыроды 88 вершы

Anatoly Bolutenko
5017     ВЕЛIЧ КРАСЫ

Хутка вяне краса, як на сонцы пракос,
Ды затое духмянае сена,
У красы вельмi шпаркi i зменлiвы лёс,
А ў душы яе велiч нязменна.

28.01.2001


5026     СУМНЫ КАНЕЦ

Вясной натхненне здатны даць паэту,
Як сонейка, цудоўны дзьмухавец,
Ды прыгажосць заўжды знiкае к лету,
Бясконца сумны у яе канец.

31.01.2001


5028     ЗНIШЧАЛЬНАЯ ЛАВIНА

Якi быць можа ад сумётаў страх,
Калi пад iмi цiха спiць далiна?
Ды небяспека тоiцца ў гарах:
Знiшчальнаю становiцца лавiна.

31.01.2001


5029     БОЛЬ РЭЧКI

У рэчкi сумны i няшчасны лёс,
Бо перажыць прыходзiцца пакуту,
Бо боль ручай празрысты ёй прынёс:
Жахлiвую для фауны атруту.

31.01.2001


5032     ПЕРАД БУРАЙ

Зашумела нiва перад бурай,
Кепскiя спаткалiся часы,
Цяжка устаяць перад вiхурай,
Каб не зруйнавалiсь каласы.

31.01.2001


5033     ЦУДОЎНЫ БЕРАГ

Хвалi бiлi у бераг цудоўны,
Непахiсны ён быў, нiбы сталь,
Ды, нарэшце, стаў гладкi i роўны.
Як красы дзiўнай хвалям не жаль?

31.01.2001


5034     СКРЫЎДЖАНЫЯ БЯРОЗЫ

Упарта дзьме вясновы вецер,
Капёж не выплакаў ўсiх слёз,
Зялёным хутка стане вецце
Зiмою скрыўджаных бяроз.

1.02.2001


5039     НЯМЫ ЛЕС

Вецер сiлай сваёй ганарыўся,
Дрэвы скардзiлiсь: «Бедныя мы»,
Ды, нарэшце, ад працы стамiўся,
I замоўкнуў лес, нiбы нямы.

2.02.2001


5051     ПЕСНI ПРА ЛЮБОЎ

Травень. Бярозы спяваюць лiстотай
Для маладзенькiх дубоў,
Песнi напоўнены дзiўнай пяшчотай,
Словы у iх пра любоў.

3.02.2001


5070     ПЫШНЫ МОХ

Падобна на луг, зелянеў пышны мох,
I мяккасць у iм, i пяшчота,
Але ступiць некалькi крокаў не змог:
Уграз па калена ў балота.

6.02.2001


5083     НЕ ПРАЦЯГНУЛАСЯ

Было, як цуд, прыгожым ранне,
Ды цвет пад моцным лiўнем змок,
Не працягнулася каханне:
З тычынак змыла ўвесь пылок.

8.02.2001


5118     ЛЮБОЎ РУЖЫ

Рамонак многа на мяжы,
Iх падабенства мару душыць,
Хачу мець радасць для душы:
Любоў цудоўнай белай ружы.

15.02.2001


5128     НАХАБНЫ АСОТ

Шмат сiл патрэбна аддаваць штогод,
Iначай ураджай мець не прыйдзецца,
Але нахабны сам расце асот,
I знiшчыць яго рэдка удаецца.

17.02.2001


5145     ЗАКОН ПРЫГАЖОСЦI

Цудоўна квiтнела чырвоная ружа,
Штодня распускаўся бутон,
Знявечыла кветкi асенняя сцюжа,
Такi прыгажосцi закон.

20.02.2001


5154     САГРЭЕ ВЯСНА

Душу абпякалi марозы,
Зiма лютавала спаўна,
Ды зноў зелянеюць бярозы,
Сагрэе натхненнем вясна.

21.02.2001


5156     ВЯСНОВЫЯ СЛЁЗЫ

Заплакалi сокам бярозы,
Струменьчык бяжыць, як рака,
Вясновыя чыстыя слёзы
Iм жорсткая чынiць рука.

21.02.2001


5183     ЦЯЖКI ЎРАДЖАЙ

Схiлiлась калоссе над нiвай,
Не бачны iм больш небакрай,
Iх доля была нешчаслiвай,
Бо цяжкi саспеў ураджай.

25.02.2001


5184     ПЫХА

Шыпулькам з пыхаю казалi лiсты дуба,
Шырэй яны i значна прыгажэй,
Ды позняй восенню да iх падкралась згуба,
I знiклi пад сумётамi завей.

25.02.2001


5185     КРОПЕЛЬКА

Вiсела кропелька расы, вясёлкай ззяла,
Цудоўны лёс адкрыўся ёй ў жыццi,
З травiнкi ў лужыну ад ветрыку упала,
Была i знiкла, следу не знайсцi.

25.02.2001


5191     БУРА

Ад буры паднялiся хвалi,
Яе выклiкае мана,
Хоць човен яны разгайдалi,
Але не пусцiлi да дна.

26.02.2001


5193     НАВАЛА

Бег цiхi, чысты, нiбы шкло, ручай,
Хацеў дажджу, вады здавалась мала,
Пранесся лiвень, i прыйшоў адчай,
Бо бруд прынесла страшная навала.

26.02.2001


5196     МЯЖА

Раз або два штогод аралi поле,
Ды добра ўсталявалася мяжа,
Хоць не радзiла ураджай нiколi,
Не мела здзекаў цела i душа.

27.02.2001


5224     ЦУДОЎНЫ ВЫРАЙ

Пад крыламi бягуць лугi, палi,
Лясоў абсягi, нiбы стужкi, рэкi,
Ляцяць ў цудоўны вырай жураўлi,
Зiму сустрэнуць толькi недарэкi.

3.03.2001


5230     ПОКЛIЧ КАХАННЯ

У рыб заўсёды глыбiня ў цане,
Каб забяспечыць лепшыя умовы,
Ды нераст iх iдзе на мелiне,
Кахання поклiч жорсткi i суровы.

5.03.2001


5243     КВЕТКI ЦНОТЫ

Шукаў лугi ў цудоўных кветках цноты,
Але вакол пейзаж зусiм другi:
Нялюбыя смярдючыя балоты,
Цi бiтыя, аж пыл iдзе, шляхi.

6.03.2001


5246     ГОРА ПЯСКУ

Раз'юшылась бурнае мора,
Пясок бiў няшчадна прыбой,
Ды часам стрываць лепей гора,
Гiбець чым ў пустынi сухой.

7.03.2001


5275     ЗIМОВЫ СОН

Сады яшчэ бачаць сон страшны зiмовы
Ў якiм i туга, i журба,
Ды час наблiжаецца радасны новы,
Вясну ўжо адчула вярба.

12.03.2001


5286     НЕКТАР

Нектар у кветкi, каб здабыць пылок,
На водар пчолы прыляцець павiнны,
Адразу бачна прыгажосць здалёк,
Нектар – спаднiчка мiнi у жанчыны.

13.03.2001


5287     АХВЯРА

Ляцiць увышынi каршук
I без вiны гатуе кару,
Ад крыл зусiм не чутны гук,
Шукае сцiплую ахвяру.

14.03.2001


5305     ЛЕПШ НЕ ВЕДАЦЬ

Бярозкам падабаюцца дубы,
Але дубоў навокал вельмi мала,
Лепш iх не ведаць, каб не мець журбы,
Каб доля потым жорстка не збiвала.

16.03.2001


5308     БЕЛ-ЧЫРВОНАЯ ВIШНЯ

Кiпела вiшня белым цветам,
Пялёсткi слала на зямлю,
Яна чырвонай стала к лету,
За колеры яе люблю.

16.03.2001


5322     ЛАГОДНАЯ ЦIША

Хай вецер злуецца, аж стогнуць лясы,
Хай жыта на полi калыша,
Трываюць, бо ведаюць: прыйдуць часы,
I будзе лагодная цiша.

18.03.2001


5333     ВЯСНОВЫ НЕСПАКОЙ

Вяртаюцца буслы i гусi,
Вясновы у iх неспакой,
Прайшла зiма доўгая ў скрусе.
Мо стрэну каханне вясной?

20.03.2001


5353     НЕ ДАЧАКАЛIСЯ

Шмат бабак паднялось ў беразняку,
Дзябёлыя, як маладзiцы, былi,
Чакалi яны моцную руку,
Але не дачакалiся, пагнiлi.

23.03.2001


5357     СВАВОЛЬНIЦА

Трава заўсёды сцелецца па плынi,
Каб рэчцы добры макiяж ствараць.
Свавольнiца хай рэчышча пакiне,
Ў балоце лепш ёй месца выбiраць.

23.03.2001


5360     ПЛАКАЛI БЯРОЗЫ

Ад буры плакалi бярозы,
Дубоў няма, каб баранiць,
Бо вецер шморгае за косы
I хоча да зямлi схiлiць.

25.03.2001


5376     ВЯСНА МАЎЧЫЦЬ

Вясна заўсёды песнi пела,
Журчалi ручаi вакол,
Ад капяжу ў вушах звiнела,
Цяпер маўчыць: няма снягоў.

27.03.2001


5383     РАТУНАК

Бярозкi бягуць маладыя, як козы,
Шлях доўгi, ды спёка ўвесь дзень,
Я лягу ў траву каля старай бярозы,
Ратунак дае яе цень.

28.03.2001


5403     ЗАЛАТАЯ ВОСЕНЬ

Ужо зiму халодную чакалi,
Яна не ў змозе ўзяць правы спаўна,
I восень залатая крочыць далей,
Ды цёплая такая, як вясна.

31.03.2001


5404     ЖАДАННЕ

Снягi сышлi, дажджы сякуць i слота,
Бо дзесьцi затрымалася вясна,
Душы даўно узнёсласцi ахвота,
Каб хмельнаю была, як ад вiна.

31.03.2001


5428     ЛЕС ШУМIЦЬ

Або слабое вырасце карэнне,
Цi ад трухi няздатны дрэвы жыць,
Пападаюць няшчасныя ў iмгненне,
Лес не заўважыць, як раней шумiць.

2.04.2001


5429     СТАРАЯ ГРУША

Стаiць старая груша на мяжы,
Ёй, пэўна, сто гадоў, а можа болей,
Але цвiце, каб шчасце мець ў душы,
Не мiрыцца нiяк з старэчай доляй.

2.04.2001


5449     НЯЗВАНАЯ БЯДА

Вярба глядзела ў цiхую ваду,
Гарэла ад маланкi, як паперка,
Але сваю нязваную бяду
Яна перакладала на люстэрка.

4.04.2001


5477     АСЕННI НЕСПАКОЙ

Асеннiя туманы над ракой,
I лiсце залатое пад нагамi,
Гняце душу няшчадна неспакой,
Iдзе зiма са сцюжай i снягамi.

8.04.2001


5489     НЕ БЕРАГЛА

Прыйшла чароўная вясна,
Зямля цяплом яе сагрэта,
Не берагла сябе яна,
Ператварылася у лета.

10.04.2001


5501     ВЯСНОВЫ IМПЭТ

Хаця квiтнее першай алыча,
Iмпэт вясновы у яе iмклiвы,
Ды якасцi ўсе, гэтай апрача,
Горш, чым у позняй, нетаропкай слiвы.

11.04.2001


5510     СУМНЫ ПАЛЁТ

Лiсце у золаце, радасны стан,
Ўзнёслы, чароўны i шумны,
Ветрык iх кружыць, кладзе у дыван,
Ды палёт горкі і сумны.

13.04.2001


5517     ПАВЕРЫЛА

Паверыла i хутка расцвiла,
Нястрымныя лiлiсь у вiшнi слёзы,
Бо ўраз замест жаданага цяпла
Пачалiся пякучыя марозы.

13.04.2001


5520      ЧАКАЕ ШЧАСЦЕ

Чаруюць малюнкi мiнулага лета,
Ды з часам iх меней цана,
Што шчасце чакае, iснуе прыкмета,
Бо стукае ў сэрца вясна.

14.04.2001


5524     ПЯЛЁСТАЧКI КАХАННЯ

Кветкi вельмi хутка адцвiлi,
Скончыўся час ўзнёслы мiлавання,
I ляжаць самотна на зямлi
Любыя пялёстачкi кахання.

14.04.2001


5525     МОРА ПРЫГАЖОСЦI

Чаму вясной каханне гарачэй,
Шукае позiрк любага кагосьцi?
Бо сонейка ласкавей i ярчэй,
Вакол буяе мора прыгажосцi.

14.04.2001


5533     СТРУМЕНЬЧЫКI ПЯШЧОТЫ

Шмат расчараванняў i турботы,
Бо ад спёкi трэскае зямля.
Як дажджы, струменьчыкi пяшчоты,
Перш яны, а iншае – пасля.

15.04.2001


5535     КВЕТКI

Калi навокал кветак вельмi шмат,
На ўсе я запар пазiраць не мушу,
Красу пабачыць позiрк толькi рад,
Цнатлiвую таму шукаю ружу.

15.04.2001


5545     ВЕТРЫК

Быў ветрык ласкавы i мiлы,
Ды ў iм прыхаваны падман,
Распростаў магутныя крылы,
Бязлiтасным стаў ураган.

16.04.2001


5556     СУРОВАЯ ДОЛЯ

Лог вабiў зрок цудоўнаю дубровай,
Ў зямлю ўраслiся моцна каранi,
Ды доля была жорсткай i суровай,
Стаяць цяпер, нiбы сiроты, пнi.

17.04.2001


5560     СЛАБАЯ ЛЮБОЎ

Вабiць дуб, ён статны i высокi,
Але многа пыхi у дубоў,
Да яго зрабiць iмкнуцца крокi,
Таму ў яго слабая любоў.

18.04.2001


5561     СОНЕЙКА СПАКОЮ

Ветрык прагуляўся над ракой,
Рабiзна люстэрка пакрывала,
Ды адразу, як прыйшоў спакой,
Ў iм цудоўна сонейка заззяла.

18.04.2001


5611     АДНА БЯРОЗКА

Шмат сосен у лесе, яны не хвалююць,
Хоць золата ззяе ў кары,
Ды струны душы хваляванне адчуюць:
Бярозка адна на гары.

24.04.2001


5614     ЖЫЦЦЁВЫЯ БУРЫ

Пранеслiся грозныя ветру вiхуры,
Галлё пазрывалi з дубоў i бяроз,
Таксама руйнуюць жыццёвыя буры,
Бо робяць паганым i настрой, i лёс.

24.04.2001


5617     ЛЮБОЎ У НЕПАГАДЗЬ

Дождж iшоў на белае суквецце,
Хмары насувалiсь зноў i зноў,
А пасля зрываў пялёсткi вецер,
Кепская у непагадзь любоў.

25.04.2001


5619     ЗАЛАТАЯ ХМАРА

Была хмара ў святле сонца залатою,
Ды з яе зрабiўся грозны кат,
Чарната праз час павiсла над зямлёю,
Жорстка руйнаваў раслiны град.

25.04.2001


5624     ЖАЛОБНАЕ IМГНЕННЕ

Змагаўся з ветрам дуб стары,
Прыйшло жалобнае iмгненне,
Упаў яшчэ не да пары:
Ручай падмыў яму карэнне.

26.04.2001


5653     ВЯСНУ НЕ АДЧУВАЮ

Вясна iдзе упарта спакваля,
Але яшчэ, як ўзiмку, не кахаю,
У кветкi убiраецца зямля,
А я вясну зусiм не адчуваю.

30.04.2001


5669     ЛЮСТРАНАЯ ВАДА

Гляджу ў люстраную ваду,
Прыняць рашэнне не умею.
Калi ў яе ужо ўвайду,
З пяску дно будзе або з глею?

2.05.2001


5680     ГАНАРЫСТАЯ ВIШНЯ

Хоць вiшня сваiм цветам ганарыцца,
Цвiце яна не больш, як дзесяць дзён,
Не вельмi ганарыстая сунiца,
Ды ягадкамi ззяе ўвесь сезон.

4.05.2001


5686     ХМЕЛЬНАЯ ЛЮБОЎ

Свечкамi ўпрыгожылiсь каштаны,
Цвет вясна раскiнула вакол,
Але не ад водару я п'яны:
Хмельная вясновая любоў.

4.05.2001


5687     ЯБЛЫНI ЦВIТУЦЬ

I яблынi цвiтуць, i сонца ззяе,
Блакiт навокал i снягi садоў,
Вясна умовы для душы стварае,
Каб i яе адзначыла любоў.

5.05.2001


5699     ЗАЛАТАЯ ЛIСТОТА

Пападалi пялёсткi на зямлю,
I яблыкi здымаць прыйшла нагода,
Ды яблыньку за тое я люблю,
Што залатая ёсць на ёй лiстота.

6.05.2001


5704     ВЕРУ ВЯСНЕ

Каханне у душу цяплом дыхне
I белым цветам буйна расквiтнее,
Аддана веру будучай вясне,
Зрабiць яна шчаслiваю умее.

6.05.2001


5706     ЗЯМЛЯ АЙЧЫНЫ

Зямля Айчыны! Ў спёку i завею
Нiдзе няма другой зямлi мiлей,
Душу тваёй пяшчотай шчодрай грэю
I чэрпаю магутнасць, як Антэй.

7.05.2001


5711     ГОДЗЕ

Штогод квiтнела яблынька, ды годзе,
Няма на ёй нi кветак, нi лiсткоў,
Заўсёды так здараецца ў прыродзе,
Сканчаецца i палкая любоў.

7.05.2001


5751     ЗАЛАТЫ ПЯСОЧАК

На сонцы ззяў пясочак залаты,
Але на рэчцы паднялiся хвалi,
I ўраз патокi пенныя вады
Яго красу цудоўную схавалi.

13.05.2001


5756     ГРЫБЫ

Блукаю ў лесе ў пошуках грыбоў,
Хачу баравiкоў нарэзаць зранку,
Але бясконца сустракаю зноў
Падгруздак або белую паганку.

14.05.2001


5779     ЛОДКА ПЯШЧОТЫ

Быць страшнай можа сiла у вады,
Як не стрымаць магутную паводку,
Чакае час няпрошанай бяды,
Калi пусцiць на дно пяшчоты лодку.

17.05.2001


5781     ЦЁПЛЫЯ АДНОСIНЫ

Мне цёплых хочацца адносiн,
Як ў смагу мець глыток вады,
Хаджу сярод бяроз i сосен,
Iх шчодра лес дае заўжды.

18.05.2001


5783     УСПРЫМАННЕ

Вясна змяняе цалкам успрыманне,
Мiнуў час горкi студзеньскiх завей,
Чакаю з нецярплiвасцю каханне,
Спявае певень, нiбы салавей.

18.05.2001


5788     НАХАБНЫ ПЯСОК

Аднойчы мелiна казала плынi:
«Тут будзе выспа, адыходзь убок»,
Як ад дажджу паток магутны хлыне,
Нахабны змые з рэчышча пясок.

19.05.2001


5795     ВЯСНОВЫЯ СНЫ

Залатая кара у зялёнай сасны
I бялюткая ў голай бярозы,
Ды зiмой аб бярозе вясновыя сны,
Бо няма ад шыпуляк пагрозы.

19.05.2001


5803     СПЯКОТА

Грэла сонейка ласкава,
Ўгору радасць узняла,
Ды спякота дакучала,
Хай бы сцюжа лепш прыйшла.

20.05.2001


5838     ДОЖДЖ ПЯШЧОТЫ

Калi дажджу не будзе доўгi час,
Ссыхае i магутная крынiца,
Пяшчоты дождж душу ўратуе ўраз,
Каб радасцю i шчасцем наталiцца.

27.05.2001


5842     ГАНАРЛIВАЯ ПШАНIЦА

Залатая цвёрдая пшанiца
Жыта зневажала, як магла,
Не дарэчы вельмi ганарыцца,
Бо, як жыта, пад сярпом лягла.

27.05.2001


5856     КВIТУЧЫ МАЙ

Цудоўны, светлы май заўжды,
Чароўныя яго гадзiны,
Ён упрыгожвае гады,
Ў жыццi квiтучы май адзiны.

29.05.2001


5910     АБЛОКI

Хаця аблокi белыя люблю,
Гляджу на iх i радуюсь бясконца,
Яны кiдаюць ценi на зямлю,
Прыгожыя, а затуляюць сонца.

4.06.2001


5921     СРЭБНАЯ ВАДА

Замуцiцца i чыстая крынiца,
Калi пясок на дне паварушыць,
Лепш шкадаваць яе, каб наталiцца
I срэбную ваду у спёку пiць.

5.06.2001


5924     ПЛАКУЧАЯ ВЯРБА

Ўтаймаваць няпрошаныя слёзы
Цяжка, як ў душу прыйшла журба,
Лiчаць, што плакучыя бярозы,
Сапраўды заплакала вярба.

5.06.2001


5936     КВЕТКI КАХАННЯ

Калi няма дажджу – ў тузе палеткi,
Знiкае з iх чароўная краса,
Зусiм не ссохлi каб кахання кветкi,
Хай часам выпадае хоць раса.

7.06.2001


5938     СЛЁЗЫ ЖУРБЫ

Вясной тужліва плакалi бярозы,
Бо раны iм рабiлi у назе,
Цяклi журбы несуцяшальнай слёзы,
Таму што не такiя, як усе.

7.06.2001


5976     ЗГУБЛЕНАЯ КРАСА

Валошкi ў жыце назiраць люблю,
Бо сiнь у iх такая, як у неба,
Як серп кладзе iх з жытам на зямлю,
Нiкому красы згубленай не трэба.

12.06.2001