Стихи.ру

Бернард Мандевиль Фия трудовой пчелы На бел. яз

Возроптавший улей, или мошенники, которые снова стали честными. Перевод (паводле перакладу) с английского А. Л. Субботина по изданию The Fable of the Bees; jr, private Vices, Publick Benefists. The Fifth Edition.
Вулей, Якi пачаў наракаць. (якi гудзеў не так)
Версия ред. 2-2003

Пра свет жыввёльны паўсвавольна 1/6 усёй Зямлi
1.
Жылi ў саюзе велькiм пчолы,
куры-дурнi, мурашы.
Жылi ў багаццi, мелi школы,
сметнiкi i кiрмашы.
Быў прамысловы ў iх уздым
i пашыралiся навукi,
закон i зброя без дакукi (назолы)
парадак вызначалi iм:
Саветы вызначалi тон
i не патрэбны быў iм трон.
Хай пчолы вольныя жылi-
незадаволены былi.
Беспрацоўя не было,
Але ж нiхто не працаваў;
Няхай нiхто не працаваў,
Ды грошай кожны назбiраў.
Той хто грошай назбiраў
нiчога ў краме не купляў.
Няхай у краме не купляў,–
да дому й так усё цягаў,
больш, чым на працы ён пацеў
i дома меў, усё, што хацеў.
На справе так усе жылi,–
незадаволены былi,
пярэсцiлi ўсё так i сяк,
Але ж галасавалi «ТАК»!
2.
Калгас там быў такi ж пчалiны,
Не падобны на аслiнны:
Ён больш нагадваў чалавечы.
Праблем хапала iм адвечных,
Як нашым гарадам цi сёлам:
Нарошчваць трэба прамысловасць,
каб розных дробязяў, машын,
Цвiкоў, калёс, абутку, шын
i iншых рэчаў, я i ваенных,
iнтымных або патаемных
хапаць павiна было ўсiм.
Там не было такiх будынкаў,
Рэчаў, падзей або ўчынкаў,
Што дзякуй дробненькiм прыладам,
аддзелам, майстрам i брыгадам,
адкрыццям розным, вынаходствам,
чыгункам, нават параходствам,
каб не зрабiлi (лепш, чым людзi,–
пчолы не здольныя паскудзiць).
Далей, –мы гэта не забудзем,–
для апiсання iхнiх цудаў
неалагiзм чапаць не будзем,
нi распрацоўваць, нi ствараць,–
будзем вядомыя ўжываць.
А з чалавечых спраў iм толькi
хiба што не хапала полькi,
i то наўрад цi, бо казалi,
што дзеячы салдат там малi.
А хiба ёсць на свеце полк,
у гульнях каб не зведаў толк?

3.
Вось так той вулей пладавiты
Да(пад) крышкi пчоламi набiты
Лепш i лепш штодня квiтнеў.
Як у людзей азарт к.пеў
З бясконцай цягаю да ўлады,
У тых, хто яе крышку меў.
А iншым, з голадам, галечай,
Усцешыцца было больш нечым,–
Не да святочнасцi, парадаў,–
усё жыццё рабiць на тых
(Не дробнай часткi з усiх),
Якiя маючы ўладу,
Зналi адно– даваць загады…
Яны сябе не турбавалi,
Як маглi, так аббiралi,
Тых, што толькi працу зналi
Да сёмага (i з солю!)як кажуць, поту,
А спажывалi хлеб i воду,
Шчыра па планам працавалi,
Якiя iм «вярхi спучкалi».
Праз сетку ставак i тарыфаў
iх як лiпку абдзiралi,
А сярод мурло-барыгаў
Лiчылася найлепшым тонам,
Калi заробак iх штодзённы
цераз месяц «выдавалi
з асабiстае кiшэнi»,
А не ў камерцыю пускалi.

4.
Хапала там нямала зброду,
Сярод пчалiннага народу,
Якiя «цёплай справы» дзеля
лапкi на горы чужым грэлi–
каля месц «сваiх» кiшэлi.
А iх дзяяч «найсамаважны»,
найсамавiты i разважны,
Чужой хлуснi не шанаваў,
Святаў амаль не шкадаваў,
Праўда Паску адабраў.
Там кожны адвакат валодаў
Мастацтвам «надзiмання спраў»,
баранiў ён, аббiраў,
тых, хто там суда чакаў.
Суды судовых спраў заўжды
вядзеннне ладзяць на гады,
калi нiхто не даў «на лапу»,
або чагосьцi «не накапаў».
Мелася закона згода
У тымтутэйшага народа:
Вучыў закон юрыст заўзята
за аддзяку за такую,
як злодзей-лiс вучыў любую
лахейку ў хлеў, дзе кураняты.

5.
Урач мiжволi не вагаўся,
Калi лячыць кагосьцi браўся.
Чаму? Мiжволi клапацiўся
аб рэпутацыi сваёй,
Бо як над хворым нахiляўся,
То ад галечы аж жахаўся
i ў думках ён перабiраў,
Якiх жа лекаў той не маў!
Затое росквiт усiх хвароб
хаваў жабрацкi гардэроб.
Як анекдот там так казалi,
Што хвораму ўрач назваў,
чаго кааб ён не спажываў,
Каб язву меней турбаваў:
салёнае i тлустае,
гарачае i вострае…
Хворы вочы апускае
ды з надзеяю пытае,
–А бульбу ўрач забараняе?
Звычайную, вароную?
–Не, яе не забараняю,–
пытанню крыху ўрач здiвiўся,
сакрэт жа там такi адкрыўся.
Хворы падзякаваў i Бога,
узгадаў, сыйдзе зiма,
адна бульба ёсць, прысмак няма!
Пра ўрачоў i так казалi:
«Да-а! Подлечат, как же, знаем…»
Я сам пачуў, як жартавалi,
«Лячыць, цi сам мо акрыяеш?»

5-6.
Настаўнiк там дзяцей стараўся
вучыць дабру, як разумеў,
калi iдэй не нахапаўся
тых, ад якiх народ цярпеў.
Гэта датклiвае пытанне
Чаму вучыць i як вучыць,
або пытанне выхавання
спрадвек гучыць,
рубам стырчыць.
Якi ўзровень падрыхтоўкi
трэба ўзяць за эталон?
Цi трэба ўзгадваць забастоўкi,
Цi вывучаць Божы Закон?
Цi трэба вывучаць закон,
якi мяняецца па ўказцы,
або народам, па падсказцы,
цi за аснову ўзяць стары
добравядомага Саюза
(крыху адчысцiўшы ад друзу),
што далi нам правадыры?
Ён жа служыў як конiк, з ласкай:
калi гарыць дабро калгаса,
сваё жыццё можаш згубiць,
а трактар цi каня – цанiць!

6.
Там духоўнае саслоўе
ў убогасцi служыла Богу,
бо ў СМi пра iх было зласлоўе,
А ў светлы камунiзм дарогу
Цягнулi пчолы без царквы:
ЦК з гiсторыяй – на ТЫ!

7.
Баi вядучыя салдаты
Там ваявалi без зарплаты.
Тых, хто ад бойкi ўцякаў
судзiў ваенны трыбунал.
Там ведаў кожны генерал,
Як без гарэлкi ваяваў,
калi бываў на грошы падкi,
што можна з ворагам за ўзяткi
займець найвыгадны кантракт
i абыйсцiся без катаракт:
сорам жа вачэй не выесць!
Дакоры, смутак цi згрызоты
хай смокчуць тых, Каму ахвота–
закон такi ЦК там вывеў.
8.
На аклад нiхто не жыў.
Той, дзяржаве хто служыў,
калi жадаў, то аббiраў,
хто працаваў, то крышку краў,
пры гэтым сораму не знаў
i як аб нечым шкадаваў,
то мо аб тым, што мала браў.
Па ўсёй тымчаснай «вертыкалi!
бюрдэмакраты не драмалi,
як найлепей плутавалi,
а пра законы ўспамiналi,
тады, як новыя стваралi,
або адзiн перад адным
хвалiлiся мiж iншым тым,
як «падзаконне» скарысталi,
калi налог недадавалi
i тым народ свой аббiралi.
Так-так, i менавiта тых,
хто выбраў, дружна, iх самiх!
Любую «брудную» падробку
сумленнай «сделкою» лiчылi.
Разам, хорам, паасобку,–
быццам прыпевачку спявалi:
«Каб жыць у радасцi i шчасцi
нам трэба красцi, красцi, красцi…»

9.
Усiх iх падробак не злiчыць:
зробленных разам, паасобку,
бо гной i той бываў падробкай.
(Так угнаеннi для палёў
ушчэнт бывалi з камянёў.
Уявiце, камень нат
пападаў на камбiнат…).
З такiм iмкненнем жыць багата
падманваў там штодня брат брата
(цi працалюбцаў зухаватых,
пра якiх «дурнi» казалi,–
тых «трудодни только» кахалi),
цi вымяшчаў на iм свой ссорам,
калi падмануты быў сам.
Хто не падманваў – быў бы хворы.

10.
Тымчаснай вуллевай Фемiды,
вочы, павязкаю спавiты,
не спрабавалi заўважаць,
хабар як трэба браць-даваць.
Не раз Яна рабiла выраз
закон не пераскочыў цераз,
што судзiць строга i спакойна,
толькi тых, хто быў вiноўны.
Хто ж хоць раз праз суд прайшоў,
мог з зглузду з’ехаць, цi сышоў.

11.
Парокам вулле быў з’ядаем,
ды ў цэлым– надаваўся раем.
Жыццяздольнасцю сваёй
ён выдаваўся сярод роўных
i спадарожнiчала слава
ў ягонных разнастайных справах.
Строй iснуючы грамадзянскi,
iснаваў там без падказкi.
Любая дзея цi падзея,
грамадзянiна цi зладзея,
служыла i дзяржаўнай уладзе,
народ з якою добра ладзiў.
Там нават горшая пчала
карысцi дзеля ўсiх жыла.
12.
Мо справядлiвасць, мо злачынства,
Так зберагала ўсiх адзiнства,
Што хоць гудзеў пчалiны рой,
Ды ў згодзе жыў – сям’ёй адной.
Заўжды так жыць цi пажываць,
Квiтнець, велькай бяды не знаць:
Мiжволi там падман адных
служыў для росквiту другiх.
Парок там кожны «працаваў»
усiм не вельмi замiнаў.
Па жыццi вулей шыбаваў,
Гора вялiкага не знаў.

13.
Раскоша, скупасць, марнатраўства
багатых – беднякоў кармiлi,
працавiтасцi служылi.
Зайздрасць, скупасць, славалюбства
не надавалiся там глупствам.
Фанабэрыя цi гонар,
нават без Алены Боннэр,
на грамадства там служылi
Цi памагатымi хадзiлi.
Хутка скачучая мода
была рухавiком даходаў.
У вынiку любое зло
адзiна – дабрабыт нясло.

14.
Там вынаходнiцтва i праца
Жыццё заможнае ў палацах
Шчыра такое збудавалi?
щто пчолы ў марах i не зналi.
Кожны жыў стары, малы –
нiбыта багач былы.

15.
Ды як зманлiва асалода!
Каб усё наперад знаць…
Такога й Бог не зможа даць.
Ах, кааб ведаць усё народу!
Не стаў бы кожны наракаць
або дабро на дрэнь мяняць!
Заўжды хоць што хтосьцi крычыць,
падманшчык тут i там стырчыць:
хто ж болей плутняў бiчаваў,
той болей сам i плутаваў!

16.
Адзiн не бедны, якраз з тых,
што сам падманваць мог усiх,
вiшчэў як мог: «Да светаскону
невыконванне законаў
вядзе ўсiх датэрмiнова!
Трэба ўсiм нам закон новы!
Два чамаданы кампрамату
Маю я на нашу ўладу!
Трэба парадак адсысловы!
Цi ж вы не чулi тыя словы?

17.
Выдатна справы йшi iх усiх,
ды крык стаяў у пчолак тых:
«А дзе ж сумленнасць? Богi, Богi!
Судзiце ўсiх нас строга-строга!
Пачуўшы заклiк iх Гермес
ледзь усмiхнуўся. Ды сам Зевес
сказаў, блiснуўшы гнеўна вокам:
будзе так вам, недарэкам!
Цуда з цудаў раптам стала:
iмгненна дрэнь уся прапала
з жыцця тых пчол. Абман прапаў,
кожны звышсумленным стаў.
Няхай жа будзе ўсiм вядома,–
галоўны самы, нам знаёмы,
i той не стаў крыштальна чыстым,
йсцi шляхам праўды прамянiстым,
застаючыся бескарысным,
парокаў розных пазбягаць,
дабро ў вуллi памнажаць.
Такiх няма, сказаў так сам ён,
каго не абярэш,– падмане…
Народ пчалiны верыў у сон,
бо быў абрэферэндумляны.

Знянацку, раптам цi адразу,
як здань там знiкла ўся зараза.
Жыццё прыйшло як у марах марных
i стала шчасце ўшчэнт пачварным:
усё сплыло, нiбы карова
паперкай-языком злiзала.
Без працы пчолак стала многа,
Куды нi кiнь, там лiха-гора,
Спраў патрэбных стала мала,
Жывым бы быць! ўжо не да сала!
Забыты хiтрыкi, круцельствы,
Цнатлiвасць або ўмельства.
Выклiкае толькi ссорам
ранейшы побыт (быў каторы).

18.
Народ, народ! Няхай пчалiны,
твой учынак,– як аслiны.
Няўжо карцела стаць скацiнай?
Прад кiм i ў чым ты быў павiны?
Як над табой пажартавалi!
У вуллi цудоўным пахавалi
за паўгадзiны, (каб жа зналi),
лепшае i крывадушша.
Няслушнiк кожны стаў паслушны.
Прагне поўнага даверу
Найпадазроннейшы без меры.
Пагрэбавала знаць раскошу,
Не пнецца кожны займець грошы.
Адразу вуллей стаў другi,
Ды не без гора i тугi:
«паляводы» – без турботы,
адвакаты – без работы,
Шэраг суддзяў раптам знiк,
стаў непатрэбны вартаўнiк…

19.
Адных злачынцаў пакаралi,
iншых з турм павыпускалi.
Ледзь катавальнi апусцелю–
служкi з вулля адляцелi,
бо працавалi на Фемiду
не нарошчваючы крыўду.

20.
Права лячыць нягеглых меў
зараз той, хто гэта ўмеў.
У глушы, не толькi ў Менску,
усiх лячылi па майстэрску:
iмкнулiся ўсiх так лячыць,
каб боль i мукi аблягчыць.

21.
Набожныя не ленавалiся:
усе святы услаўлялiся
без грошай без прагоў.
А тым хто панаваць хацеў
цi працаваць зусiм не ўмеў,
было не да спакойных сноў.

22.
Бугры-мiнiстры сталi рады
жыць адзiна на аклады.
Царыў парадак у прыёмных,
спраў не стала падзаконных.
Усiм працаўнiкам прыемна
стала працаваць сумленны,
бо без патрэб «на лапу даць»
жыць весялей i працаваць.

23-24
Ёсць руплiвасць, беражлiвасць,
не стала болей марных страт
на рэчы, справы цi салдат.
Знiклi стомленнасць i хцiвасць,
не славяць воiнскую справу,
Але як трэба за дзяржаву
гатовы голавы складаць.

25.
Жыццё навокал новым стала,
Ды гандаль чэснасць пахавала.
Перабудова не ўратавала.
Пусцее вулей, проста гора,
Заўважыў кожны, хто не хворы,
што горш i горш жыве народ.
Так час iшоў, за годам год…
Не папрацуеш сам да стомы,
бо непатрэбны ўжо нiкому.
«Дайшла да ручкi», заняпала
i горадабудоўлi справа…

26.
Няма закупак i заказаў,
гiбее прамысловасць разам.
Працаўнiкам адзiн адказ:
Тут не да вас – няма работы.
Без справы камнярэз, цясляр,
на працу iх увесь запыт знiк,
няхай ты майстар-чараўнiк.
i на зямлю там кошт упаў,
Сталi таннымi палацы,
што будавалiся мастацка,
у ўсiх няма нiякiх спраў.

27.
Не носяць дзеўкi запiсныя
свае кашулькi залатыя,
не закупляе пэўны чын
нi дзчы, нi французскiх вiн.
Спакой вярхоўных стаў без меры:
што нi падсунуць на вячэру,
заглынуць, бы сабака косць.
Ходзiць дома ўсяк як госць,
палец аб палец не ўдарыць,
бо непатрэбна нават марыць.
У пчол мiзэрныя аклады:
на дзень хапае – таму й рады.
Служыў падмуркам гэткай згоды
аклад мiнiстраў, якi быў
менш, чым дырэктараў заводаў.
Бедны Мiнiстр, i як ён жыў?

28.
Са смуткам бачаць гэтку ўбогасць
iх зберагаючыя Богi.
Яшчэ зусiм нядаўна Хлоя
багацця дзеля i спакою
падбiвала на махлярства
з вераломствам цi каварствам
мужа адзiнага свайго,
дабiваючыся свайго.
Стаў iншым нораў. Дзеля справы
забыты моды i забавы.
Знiк аксамiт, няма парчы!
Не тчуць iх болей там ткачы.
Бядней усё разоў у сто,
Спынiўся ўшчэнт у вуллi рост.
Бяруць гатовае ў прыроды,
там не працуюць садаводы.
Вока не бачыць больш пладоў,
выпешчаных за шмат гадоў.

29.
Ужо не ходзяць караваны,
Кудысьцi знiклi ўсе купцы
i фiнансiсты i дзялкi
няхай аб’едуць усе канцы
спраў не здолеюць знайсцi.
i тут на вулей паўапусцелы
квапныя суседзi смела
з усiх бакоў пайшлi вайною.
Шмат зноў гадоў дзеля спакою
Прыйшлося ўсiм iм ваяваць.
Усёж iх мужнасць у рэшце рэшт
Вулей ад ворагаў спасла,
Ды не адна пчала лягла.
Мiльёны знiклi. Не збярэш
у спiс адзiн усiх пакут,
што нацярпеўся край пчалiны.

Фiнал няхай для ўсiм урокам,–
хоць той урок i не прасты,–
Спакой, i той – мо незнарок,
тут выглядае, як парок,
прасякшыся духам прастаты,
ад шчырасцi цi дабраты
у першароднай чысцiнi
настолькi пчолы апрасцелi,
Што ўсе ў дупло пераляцелi.
У рэшце рэшт фiнал такi:
з чэснай беднасцю сваёй,
разганарылiся ой–ой,
Але
i ў нашы днi жывуць ў дупле.

МАРАЛЬ:
Хай «дрэва» знае i «палена»,
што вулей жыў той несумленна–
нельга славу памнажаць
пры тым парокаў пазбягаць.
Становiшча такое нельга
заўжды лiчыць зусiм нягеглым:
яно квiтнела i мацнела,
iстота кожная там мела
кавалак хлеба, дах i шчасце,
не баялася напасцей.
Такое знаць усе павiны:
Нават без меры славалюбства
для ўладу маючых – не глубства,
як i раскоша цi хлусня,–
жыцця ж без iх няма i дня,
(як Дон Кiхота без каня).
Напэўна голад – гэта зло,
ды без яго хiба ж змагло б
Насельнiцтва сабе харчы
Здабыць хоць днём, хоць уначы?
Без турбот расцi, квiтнець,
далей i лепей сё мацнець?
(Пераказаць тут буду рад–
гэта знае й вiнаград).
Лаза плады не прынясе
пакуль дзкаркаю расце,
Бо кааб выспеў вiнаград,
мала лазе адных парад:
яе не раз падрэзаць трэба.
Каб дачакацца нам вiна,
Трэба ўгноiць добра глебу,
Знаць як падвязана яна.
Радасць каб прыйшла ў хату
Не варта бачыць крываватасць–
лепей зведаць усяму вартасць
улiчваўшы парокi мабыць.
Калi ўладарыць правасуддзе,
то i парокi трэба людзям.
Дастатку– кожны сведка тут–
не прынясе адзiн хамут,
нават свой. Хто бачыць век другi,
крычыць свой тэзiс дарагi,
бадзёры дужа, залаты,
кiруе чыстымi рукамi,–
Той будзе набiваць пусты
жывот не мясам – жалудамi.
Нэпэўна той жывот не свой,
А мой, хутчэй за ўсё, цi твой!

Мыкола Инфолиократ
повторно набрано
26.11.03г.
Верш пра зброю жывёл (50 старонак ф.А4) на http://infolio.at.tut.by/


Рецензии
Позабавил меня сей труд. Еще его я почитаю. С уважением

Сергей Брянцев   04.10.2004 10:51     Заявить о нарушении правил

Разделы: авторы / произведения / рецензии / поиск / вход для авторов / регистрация / о сервере     Ресурсы: Стихи.ру / Проза.ру