Чатыры зярняткi Рагачоу 1998

Владимир Немизанский
УЛАДЗІМІР НЕМІЗАНСКІ

http://www.nemthansky.narod.ru/

ЧАТЫРЫ ЗЯРНЯТКІ

Рагачоў 1998 год





Вершы розныя -
Смешныя i сур'ёзныя,
Па зернейку сабраныя
I тут надрукаваныя





Чатыры зярняткі

Знайшлі качаняткі
Чатыры зярняткі.
У бойцы ляцелі
I пер'е, і пух,

Бо два качаняткі
Чатыры зярняткі
Без бойкі ніяк
Не падзеляць на двух.
Раз'юшана біліся
Два качаняткі,
Пакуль не згубіліся
Недзе зярняткі.


*      *      *

Чатыры зярняткі
Знайшліся налета,
Зрабіліся часткамз
Кніжачкі гэтай.
А хто іх знайшоў
-Ці мурашкі, ці мышкі
-Ты прачытай
У канцы гэтай кніжкі.
А дзе качаняткі?
Яны ўсё раслі,
Дарослымі качкамі
3 кніжкі сплылі.
Зернейка першае
3 малых тых зярнятак
-Для хлопчыкаў вершы.
Для рупных дзяўчатак



Каця - Ай

-  Каця, ложак засцілай.
-  Ай...
-  Каця, ў хаце падмятай.
-  Ай...
-  Каця, боты надзявай.
-  Ай...
-  За падручнікі сядай.
-  Ай...
Верш яшчэ раз прачытай,
Прачытаўшы, адгадай,
Па якой такой прычыне
Звалi Кацю Каця-Ай.


Лапцікі

Ля дарогі, у лясочку,
Сядзеў гномік на пясочку.
Пеў ён несню тоненька,
Браў ён промень сонейка,
На клубок яго матаў,
3 промня лапцікі сплятаў
-Залатыя ланцікі
Для дзяўчынкі Каценькі.


Гульня

Школу таполі,
Кляны акаляюць.
Дзяўчынкі ў таполях
У школу гуляюць.
Дырэктарам - Каця,
Ёй гэта пасуе,
Бо Каціна маці
У школе працуе.
Завучам Каця Прызначыла Олю.
Маленькая Ната -
Настаўніца ў школе.
I толькі пра вучняў
Дырэктар забылася.
Добра, хоць Жучка
Вучыцца згадзілася.


Песенька

Дзве дзяўчынкі селі на арэлі,
Дзве дзяўчынкі песеньку запелі.
А дзяўчыначкі малыя,
Галаскі зусім слабыя.
Ой-ёй-ёй...
Тут падпеў ім коцік -
Беленькі вуркоцік
-  Вур-вур-вур...
I сабака ад парога
Ім прыйшоў на дапамогу:
-  Гаў-гаў-гаў...
Пеця-певень-певунок
Натапырыў грабянёк:
-  Ку-ка-рэ-ку...
Падтрымалі іх з-пад тачкі
Аж чатыры качкi-крачкі:
- Кра-кра-кра...
Загучаў іх дружны хор
На ўвесь дворі


Шчаслівы дзень

Сто машын імчыць па лесе
На Палессе
Да Алеся!
Сто вагонаў -
На Палессе
Да Алеся,
Да Алеся!
Самалёт
У паднябессі -
I таксама
Да Алеся!
А ў машынах -
Цацкі, цацкі!
А ў вагонах - 
Кніжкі, кніжкі!
Самалёт вязе
Цукеркі -
Тут "Рамонкі"  ёсць
I "Мішкі"!
I вязе
Рагач-алень
Слоікі
3 варэннем,
Скрынкі белыя -
3 халвой,
Жоўтыя -
3 пячэннем!
Бо ў Алеся заўтра дзень,
Заўтра,
      заўтра,
            заўтра дзень
На-ра-джэн-ня!


У крыўдзе

Не сябруюць сёстры болей,
Толькі чмыхаюць насамі.
Не гуляе з Ксанай Оля,
Не гуляе з Олей Ксана.
Ім 6ы кветкі рваць у полі.
Добра ў лес схадзіць таксама.
Ды адна не пойдзе Оля,
I адна не пойдзе Ксана.
Ім набегацца б уволю,
Пасядзець бы на паркане.
Ды не бегаецца Олі,
Не сядзіцца штосьці Ксане.
Не сябруюць сёстры болей,
Толькі чмыхаюць насамі.
3-за чаго - забыла Оля,
3-за чаго - не помніць Ксана.


Дзед Мароз

Дзед Мароз прыйшоў на свята.
Падарункаў ён багата
У мяшочку нам прыпас,
Ды чамусьці бмў падобны
Да Таісіі Пятроўны,
Што жыве насупраць нас.


Карабель

Збудавалі вельмі
Слаўны карабель мы,
Мачту з двух алоўкаў
Змайстравалі лоўка.
I паплыў наш карабель,
I нідзе не сеў на мель,
Бо не ў моры-акіяне
Карабель паплыў,
А ў ванне.


Як мяне завуць?

У цырульні я - кліент,
У зубнога - пацыент,
У тэатры я -глядач,
Я для радыё - слухач,
Пакупнік для нашай крамы,
Сынку мілы мой - для мамы,
А ў дзіцячым садзіку
Называюць
Вадзікам.




Гуляем у верш

Што за смак
У кашы маннай?
Не шануе Кашу Яна.
-  Як не хочаш,
То не еш, Лепш

Давай гуляць у верш.
-  Як гуляць?
-  А так гуляць:
Да слова
Рыфму падбіраць.
Я кажу табе:
«Шпакі»,
Ты адказваеш: «Ракі»,
Назьшаю слова «Макі»,
Ты адказваеш мне:
«Ракі».
Калі нравільна адкажаш,
За адказ - ва ўзнагароду
-Атрымаеш лыжку кашы.
Згода, Яна?
-  Згода! Згода!
-  Тады слухай:
Карабель.
-  Ну, вядома ж,
Карамель.
-  Лыжку кашы –
I далей:
Верабей.
-  Паперу клей.
-  А варона?
-  3 парасонам.
-  А лісіца?
-  У спадніцы.
-  А вавёрка?
-  Плача горка.
-  Ну, а кошка?
-  Кошка - мышка.

Не хачу з табой гуляць,
Бо ў талерцы
Ані лыжкі
Кашы маннай
Не відаць.
Лепш бяры веласіпед,
Ды на рэчку мы паедзем,
А прыедзем на абед -
Дагуляем на абедзе.





Другое зярнятка -
Сям'я ўся мая:
Брат, мама і татка,
Бабуля і я


У грыбах

Надакучыла Алесю
3 бабкай швэндацца па лесе.
Прытаміўся нсбарака,
А грыбоў - як кот наплакаў.
Не пашчасціла малому.
Цягне бабку ён дадому.
А яна з малым хітруе:
-  Пашкадуй мяне, старую.
Заслабела я, унучак,
Свежым водарам гаючым
Дыхаць мне штодня ў бары
Прапісалі дактары.
Шкода бабку, і Алесь
Кажа:
-  Пройдзем лес - увесь!
Дзе падзелася і стома,
I не цягне ўжо дадому,
I - са сцежкі толькі збочыў -
Кінуўся груздок у вочы.
У альхоўнічак зайшоў -
Падалехавік знайшоў.
Там, дзе мшанік, ля крынічкі
Прыхаваліся лісічкі.
У бярэзнічку бачок
Выставіў баравічок.
3 верхам кошык. Сонца нізка.
А да хатачкі няблізка.
3 лесу бабка шлях кіруе.
3 ёй малы Алесь хітруе:
-  Мо паходзім шчэ з табою?
Тут паветра медавое.
Ты, бабуля, як пап'еш,
-Аніколі не памрэш!


Без мамы

Заўтра з татам мы адны:
Мама ў доме адпачынку.
Заўтра ў таты выхадны.
- Што рабіць нам, сынку?

Можна ў шахматы згуляпь
Можна кніжку пачытаць,
Можна проста да абеда,
Пазяхаючы, ляжаць.

Можна заўтра нам у цырк,
Можна заутра нам у цір,
Нас чакаюць і мульцяшкі
У кінатэатры «Мір».

Заўтра ў таты выхадны.
Заўтра з татам мы адны.
Мы складаем з ім праграму
-Не выходзіць ані-ні.

Нас не вабіць нават цырк,
нас не вабіць нават цір,
I не вабяць нас мульцяшкі
У кінатэатры «Мір».

Мы складаем з ім праграму
-Не выходзіць ані-ні,
Бо не бачылі мы маму
Цэлы тыдзень і тры дні.

А без мамы
   цырк не цырк,
I без мамы
   цір не цір,
I  мульцяшкі не мульцяшкі
У кінатэатры «Мір».

Не складаецца праграма.
3 кім жа нам параіцца?
За парадаю да мамы
Едзем заўтра раніцай.


Чамучка

Загадала мама спаць,
Ды не спіцца Тані,
Пачынае задаваць
Таня ёй пытанні:
- Дзе зімуе салавей?
- Скуль бярэцца сухавей?
- А чаму калючы вожык?
- А чаму чарвяк без ножак?
- А чаму не ўдзень, а ноччу
У сцяне цвыркун стракоча?
- А ці хутка ён засне?
- Рыбкі ноччу спядь ці не?
- Спяць даўно,
Скаэала мама,
-Час табе ўжо
Спаць таксама.


Дамавік

Здзіўляецца мама яшчэ ад парога:
- Няйначай, як цуды, дзівосы дый годзе:
Зрабілася чыстаю наша падлога,
Пакуль я была цэлы дзень на рабоце.
I пыл на паліцах сцёр нехта таксама.
Завёўся, відаць, дамавік працавіты...
I хітранька вочы прыжмурыла мама,
I ззялі чамусь вачаняты У Рыты.



Цiшыня

Ані тупату, ні грому,
Ні хлапечай валтузні,
Бы па хаце ходзіць стома,
Шэпча кожнаму:
-  Засні.
Не крычыць маленькі Стасік,
I не бегае Тарасік,
Кацяня Алесік шкодзіць:
-  Ціха, Мурка, не сваволіць!
«Добрай ночы, малышы»
Сёння не ўключаюць,
I машыны ў «гаражы»
Мірна спачываюць,
I  чамусыді новы мячык,
Што  скакаў да столі,
Спіць  пад шафай, а не скача
Пад рукою Олі.
Цішыня пануе ў хаце:
Захварэла маці.



Хто цябе любіць?

Мама Лізаньку люляе,
Мама ў ЛізанькІ пытае:
- Хто табе найдаражэйшы,
Хто за ўсіх табе бліжэйшы,
Хто цябе найболей любіць,
Словам добрым прыгалубіць,
Казку нанач пачытае
I дабранач пажадае?
Адказала маме Ліза:
-  Ну, вядома ж, - тэлевізар.


Парады старэйшага брата

Я намаляваў ката.
Брат мне кажа: «Смехата!»
Кажа брат мне: «Ой, пацеха!»
Кажа брат: «Памру ад смеху!
Паглядзіце на ката -
У ката няма хваста!»
Я паглядзеў і намаляваў
кату хвост.
Кажа брат мне: «Што такое?»
Брат мне кажа: «Зноў не тое:
Мае кот і хвост, і рот.
Вусы дзе згубіў твой кот?
У цырульні, пэўна, быў ён?
Там вусішчы пагаліў ён?»
Я паглядзеў
і намаляваў
кату вусы.
Зноў жа крывіцца Максім:
«Кот жа змерзнецца зусім.
Мне ката твайго шкада,
Бо штаноў няма ў ката».
Я раззлаваўся
і намаляваў
БРАТА МАКСІМА -
з хвастом,
з вусамі
і ў штанах!



Я баюся слімака

Занытаўся тата ў Валі:
- Ты скажы, дачушка, мне,
Доктара, як зубік рвалі,
Ты баялася ці не?
- Што ты, міленькі татуся,
Ў яго добрая рука.
Дактароў я не оаюся,
Я баюся слімака.


Падарунак

Любіць ён у падарунках
Атрымаць які ласунак,
Бо Алежка, наш сынок,
Першы ў свеце
Ласунок.
Ды найлепшы падарунак
Для Алежкі               
Не ласунак,
А найлепшы для Алежкі -
Бачыць
Маміны
Усмешкі.


Света і свята

Света вельмі любіць свята -
Не таму,
Што ленавата,
Не таму,
Што ранавата
Уставаць,
Калі не свята,
А таму што,
Калі святва. -
Дома мама,
Дома тата -
Цэлы дзень!
Смелая
Па гаі ідзе дзяўчынка,
На ёй белая хусцінка,
На ей сіняя сукенка
-Вельмі гожая паненка!
Ціха песеньку спявае,
Ціха ягадкі зрывае
-I чарніцы, і суніцы
-I нікога не баіцца:
Ні ікластага дзіка,
Ні зубастага ваўка
-Не баіцца вось, дый годзе!
А чаму?
3 ёй тата ходзіць!


Горкая праца

Я сягоння, небарака,
Да сняданка горка плакаў,
Плакау цэлы ранак,
Бо - у мамы памагаты
-Я цыбулю для салаты
Чысціў на сняданак.


Туфлікі

Туфлікі дурненысія -
Ніяк не разумнеюць:
Дзе правы з iх,
Дзс левы з іх,
Ніяк не зразумеюць.
Насіць такія туфлікі
Я болей не магу,
Бо левы надзяваецца
На правую нагу.
Відаць, нам трэба з мамаю
У магазін схадзіць
I новыя, разумныя
Мне туфлікі купіць.


Памочніца

Міла зрабіла
Усё, што магла,
-Маме ў суботу
Дапамагла:
Посуд памыла,
Падлогу памыла.
Вазу пры гэтым
Рукой зачапіла.
Вазу ўтрымала
-Сподак разбіла,
3 рук слізгануўся
Слоік у Мілы.
3 мамай старанна
У чатыры рукі
Доўга збіралі
Пасля чарапкі.


Канькі

Гэты дзень - шчаслівы самы
Ад усіх дзянёчкаў:
Мне купіла сёння мама
Новыя канёчкі
-Гонкiя, бліскучыя,
Звонкія, пявучыя!
Закружуся, як віхура,
Разганюся - не дагнаць.
Буду розныя фігуры
На каньках я вырабляць.
Быццам куля, я памчу,
3 ледзяной гары скачуся,
Сябрукоў я навучу.
...Толькі сам перш навучуся
На каньках стаяць.


У суніцах

У суніцы!
У суніцы!
Дзень праз вокны ўжо свіціцца,
Дзень сунічны - слаўны дзеньі
I па росах, па пракосах,
Як дарослы, між дарослых
Косця з кубачкам ідзе.
Усміхаюцца суніцы -
Там адна, там дзве сястрыцы,
Вунь яшчэ, яшчэ між траў...
Косця рады - ёсць пачатак.
- Мамачка, а я багата
Спелых ягадак набраў!
Ён збІрае іх старанна
Па пагорках, па палянах,
Па равах і па раўках...
Кубак поўненькі,
Ды штосьці
Ў мамы ягады,               
А Косця
Спіць у таты на руках.


Поля ў поле гоніць поні

Ты не спіш?
Пара на сон.
Ноч
Раскрыла парасон.
А на парасоне тым
Млечны Шлях,   
Нібыта дым,
I зімой -
Не толькі ўлетку -
Там квітнеюць
Зоркі-кветкі.
Можа, луг -
Той парасон?
Ты не спіш?
Пара на сон.
А яшчэ на парасоне
Хмаркі дзве,
Як оыццам поні
Са звярынца
Уцяклі
I на неба
Шлях знайшлі.
3 хмарак -
Беленькіх, прыгожых -
Збудавана й агароджа.
Як раскрые всснічкі,
Гляне ясны месячык,
Гляне месяц, ладміргне:
- Поля спіць?
Ці, можа, не?
Спіць.
I бачыць дзіўны сон:
Ноч раскрыла парасон,
I па лузе-парасоне
Поля ў поле
Гонiць поні.



Ручкі-ножкі

Жыў-быў хлопчык.
Зваць - Міколка.
Светленькі.
Прыгожанькі.
Ды Міколку не хацелі
Слухаць ручкі-ножанькі.
То панеслі ножкі ў сад
- Ручкі дрэўца паламалі,   
То пісклятак-куранят
Ручкі-ножкі разагналі.
Ножкі моркву напалову
Патапталі на градзе.
Дзе Міколка, адным словам,
Там і шкода ўслед ідзе.
- Што ж, Міколка, пэўна, годзе,
- Тата кажа, - заўтра пойдзем,
Хай палечаць дактары:
Ручкі, ножкі захварэлі,
I таму яны дурэлі
Аж да гэтае пары.
- Тата, татачка, о не,-
Аж заенчыў тут Мікола,-
Будуць слухаць без уколаў
Ручкі-ножанькі мяне.
3 той хвілiны - цуд, няйначай, -
Ручкі-ножкі сапраўды
Не даводзілі Міколу
Аніколі да бяды.






Увагу звярні
На зярнлтачка трэцяе
На вершы пра гром,
I лшланку, і вецер


Навальніца

Антосік маленькі
Не спаў і сачыў,
Як бліскі маланак
Гулялі ўначы,
Як рэзалІ неба
Яны наўскасяк,
Антосіку спаць
Не давалі ніяк.
Пасля - без маланкі ўжо -
Дождж сыпануў.
Антосік паслухаў
I ўрэшце заснуў.
А ранкам прачнуўся:
Дажджу - анідзе,
I сонейка ззяе,
Канава ў вадзе.
I  лужьшы, лужынкі
Усюды блішчаць.
Караблік на лужынах
Можна пускаць!



Светлячкі

Пад соснамі і клёнамі –
3 дарогі толькі збоч –
Гараць яны - зялёныя –
Ліхтарыкі ўсю ноч.
У лесе, на пагорчыках,
Відаць яны здаля,
Нібыта семафорчыкі
Запальвае зямля
I вожыку рупліваму,
Што рушыць пакрысе,
I зайцу налахліваму,
I рознай драбязе...
Мяркуюць, што не трэба іх
Адны толькі сычы,
Бо лётаць паміж дрэвамі
Ім светла і ўначы.


Дожджык скача

Неба плача,
Дожджык скач
Па палетках,
Па лясах,
Па каноплях,
Па аўсах,
Па азімай
Па пшаніцы,
Па жытах
Па яравых,
Па чарніцах,
Па суніцах,
Па грыбочках баравых.
Лугавіна п'е
I гай.
Будзе добры
Ураджай!


Крынічка

Крынічка, крынічка,
Дай мне вадзічкі.
Паставіў я кветку
Сабе на палічку.
Кветка пакуль што
Зусім невялічка.
Кветку палью я
Крынічнай вадзічкай.
Вырасце кветка
Ад светлай вадзічкі
-Яе пасаджу я
Побач з крынічкай.


Бусляняты

Завітала свята ўранку
У калыску - у буслянку,
У калыску - у буслянку
Каля нашай хаты:
Нарадзіліся ў буслянцы,
У калысцы - у буслянцы
Бу-сля-ня-ты.
У бацькоў цяпер занятак:
Чарвячкоў яны заўзята
Для блізнятак-буслянятак
Носяць у буслянку.
Надвячоркам жа бусліха
Ім клякоча ціха-ціха,
Ціха-ціха,
Ціха-ціха
Ка-лы-хан-ку.


Камарыкі

Мне да душы камарыкі,
Калі таўкуць свой "мак",
А на руцэ і тварыку
Не да душы ніяк.
Камарыкі-дударыкі,
Таўчыце "мак", але
Ад рук маіх і тварыка
Трымайцеся далей.


Рак               

Там, дзе ў рэчцы мелката,
 Дзе купацца - любата,         
Там мы рака ўгледзелі,
Не злавілі ледзьве мы.
Толькі рак папоўз не ўперад,
А назад, назад - ды ў бераг.
Шусь у норку - і маўчыць.
Толькі вус адзін тарчыць.


Рэха

Дае дражнілка-рэха
Сур'ёзна ці са смехам
Адказы нашай Тані
На ўсе яе пытанні.
- Хто нас корміць хлебам, Поля?
- Поле...поле...поле...поле...
- Хто насыпаў снег, Максімка?
-Зімка... зімка...зімка...зімка...
- Вабіць што зімой, Рыгорка?
- Горка...горка...горка...горка...
- Возьме ў лес каго Панас?
- Нас...нас...нас...нас...
А той. хто сумняваецца,
Няхай ён, малавер,
У рэха запмтаецца,
Пачуе:
- Вер...вер...вер...вер...


На шашы

Усе машыны на шашы Раптам
ШШ-Ы,   ШШ-Ы, ШШ-Ы, ШШ-Ы,ШШ-Ы  -
Шамацелі шынамі ўстрывожана.
Ты, мой хлопчык, адкажы,
Хто спыніў іх на шашы?
Пераходзіла дарогу
Сям'я
Вожыкаў.


Светлафор у кошыку

Сустрэў сыраежку чырвоную,
Спаткаў сыраежку зялёную
I жоўтую.
Што ні кажы,
А толькі, як з лесу я крочыў,
Свяціўся мне кожны грыбочак –
Гарэў светлафор у кашы.



Вадалей

За акенцам Вадалей
Лье да вечара ад ранку,
Не пускае Вадалей
Пагуляць у двор Святланку.
Ліхадзей ты, Вадалей,
Ты ідзі ад нас далей,
А прыходзь, калі Святланка
Спіць ад вечара да ранку.


Спякота

Аеру пікі грозна ўзняты ўгору,
А сосны адлюстроўваюцца ўглыб,
Дзе ў млявасці стаяць чародкі рыб,
Дрымотаю паўдзённаю агорнуты.
I ціха-ціха коціцца рака.
Гарлачыкаў лісты ледзь-ледзь гайдаюцца.
Малявачкі з-пад чоўна разлятаюцца,
Прыняўшы човен мой за шчупака.


Рыбак

Я да возера пайду
I ціхутка на ваду
Ля зялёнага аеру
Паплавочак пакладу.
Як платвічак налаўлю,
Тату з мамай накармлю,
А на дне майго вядзерца
Кошцы Мурцы застанецца.


На выстаўцы дзіцячых малюнкаў

Фарбаю сіняй
Малюецца мора,
Сонца - ружовай,
Карычневай - горы,
Пушчы - зялёнай
I белай - зіма.
Чорнае фарбы
Ў малюнках Няма!


Таполя

Стаіць на ўзлессi
Юная таполя.
Яшчэ б адзін,
Зусім нязначны крок -
I выбегла б таполя
На прыволле,
Ды ў снезе вось
Завязла незнарок.
Галінкі-рукі
Апусціла кволыя
I да прадвесня
Сон чароўны сніць...
Такая цішыня стаіць наўкола:
Кранi рукой паветра -
Зазвініць.






Злрнятка чацвёртае
Увагі варта:
Тут казкі, загадкі,
Лічылкі і жарты


Быль-небыліца

Мышкі з коцікам гуляюць.
Качкі ліску абдымаюць.
Воўк з саоакам, бы радня,
Даглядаюць кураня.
Захапіліся ля рэчкі
Бадмінтонам дзве авечкі.
3 імі - мішка. Смех глядзець,
Як ракеткай 6'е мядзведзь.
Дзе прычына?
Што за дзіва?
Цырк, магчыма, завітаў?
То не дзіва.
Проста Дзіма
Так усё намаляваў.


Дзедава прыкмета

Растлумачыў дзед Рыгору:
- Ёсць прыкметы розныя.
Вось, напрмклад, дым угору -
Дні ідуць марозныя.
I Рыгор пасля абеду
Добра апрануўся,
Бо ен зглездеў:
3 люлькі ў дзеда
Ўгору
Дым цягнуўся.
Апрануўся, як на полюс.
Толькі што за ліха?
На дварэ - вада па пояс,
На дварэ - адліга.
I спяшаюцца з лагорка
Ручаі, як летам...
Не пашчасціла Рыгорку
3 дзедавай прыкметай.


Не хапіла басаножак

- Ты чаму гуляеш, дождж
Па асфальце басанож?
- На мае сто тысяч ножак
Не хапіла басаножак.


Каціная школа

Дзіцяняткі-кацяняткі
Дружна ўгору цягнуць лапкі.
Хто сказаў ля дошкі «мяу», -
«Пяць» у дзённік атрымаў.
Напісаў у сшыткку «мяу» -
Зноў пяцёрку атрымаў.
Ой жа, добра ў гэтай школе:
Адно слова - i даволі.
Слова вывучыў - і ўраз
Ты пяройдзеш з класа ў клас.
Хто вучыцца хоча ў школе,
Адрас школы назаву:
Лезь за плотам, перад полем,
У пякучку-крапіву.
Хто пралез і не заплакаў,
Не заенчыў, небарака,
Той і кніжку атрымаў
3 адным словам -
«мяў», «мяў», «мяў».


Страшная казка

Алоўкамі сам –
Без ніякай падказкі –
Жахлівую казку Малюе Тараска.
Тры страшныя
Бабы Ягі ля ракі
3 костак плятуць
Касцяныя вянкі.
Бязлітасны, страшны
Рачны Вадзянік
Схапіў рыбака з рыбачыхай
I знік.
I страшны,
І страшны
Пачварны Кашчэй
Бярэ і глытае       
Маленькіх дзяцей.
Не скончыў Тараска
Жахлівую казку:      
Зрабілася вусцішна
Раптам Тараску.            
Малюнкі рашыў
У  шматкі ён парваць
I добрую казку
Пачау маляваць.


Вёў размову мухамор

Там, дзе сосны і дубы,
Пазбіраліся грыбы.
Птушкі слухалі і бор:
Вёў размову мухамор,
Ён даводзіу, што здавён
Прыгажун найнершы ён.
Баравік яму пярэчыў.
Падасінавік аспрэчваў.
А гарэзы-сыраежкі
Жарты сыпалі, насмешкі.
Ды сарока-белабока
Закрычала раптам:
- Гэй!
Крочыць хлопчык недалёка.
Гэй! Ратуйцеся хутчэй!
За пянёчкі, пад лісточкі
Пахаваліся грыбочкі.
Хлопчык з кошыкам ідзе
-Ні грыбочка анідзеі
Мухамор адзін відзён,
Ды каму патрэбны ён?


Як воўк футру шыў

Кажа воўк лісе:
Цікава,
Футру шыла
У каго ты?
-  У славутага
Гаў-Гава,
У хаціпцы
Каля плоту.
Воўк ізноў лісе:
-  Цікава,
Як знайсці
Хацінку Гава?
Заўсміхалася тут ліска:
-  Гэта ж прбач,
Вельмі блізка.
Бегчы трэба   
Праз сасняк,   
Па балоту         
Наускасяк.         
За балотам         
Есць гарод,         
А за ім -
Гаў-Гава плот.
Там дарозе         
I канец,       
Там жыве   
Гаў-Гаў-кравец.
Ты заходзь
У церам-будку.
Сшыеш футру
Вельмі хутка.
Воўк пайшоў –
Сабе на гора,
А лісе на кпіны,
Футры новай
Не агораў,
Ледзь сваю
Не кінуў.
I жыве
3 тае пары
Ўласнай галавою,
А да ліскінай
Нары –
Ні нагою!..



Авадзень

Загудзеў авадзень:
- Новы дзень! Новы дзень!
Прачынайцеся, стрыжы,
Пачынайце віражы.
Мішка, ты ідзі ў маліну.
Вы, бабры, даволі спаць,
Пачынайце ўжо плаціну
Ля хаціны будаваць.
Уставайце, малайцы -
Касавокія зайцы,
Бо заечая капуста
Разраслася вельмі густа.
Час збіраць вам ураджай.
Гэй вы, соні, налятай!..
Толькі ўвесь народ лясны
Аж заходзіцца ад смеху:
- Авадзень, ты з глузду з'ехаў -
Хто ж глядзіць апоўднІ сны?
Мы даўно ўжо за работай,
I даўно пачаўся дзень.
Спаў да самае спякоты
Ты адзін, брат-авадзень.
Разгубіўся авадзень
I хутчэй схаваўся ў цень.


Казка пра ненапісаную казку

Напісаць рашыў я казку,
Каб чыталі казку ўсе:
I маленькая Параска,
I   старэнькі дзед Яўсей.
Жвава ўзяўся я,
Ды тут
Нехта ў дзверы
Тук-тук-тук –
Далікагна гэтак,
Ціха.
Адчыняю –
Лось з ласіхай.
-  Вазьміце, калі ласка,
I нас у вашу казку.
Не паспеў сказаць: «Вазьму», -
Нехта збоку: -
-  Му-му-му-у-у...
I сыночка, калі ласка,
-Ён такі прыго-ожы –
Прапусціце ў вашу казку,
Калі мо-ожна...
-  Му-му-му-у-у...
-  Ды не мукайце –
Вазьму.
А пасля прытупаў вожык
I таксама:
-  Калі можна...
І вавёрка прыскакала,
I пайшла, пайшла навала:
То яршы,
То мурашы,
То імклівыя стрыжы,
Паласатыя дзікі,
Жабы, качкі
Ад ракі,
3 Белавежы -
Зубраня,
А за ім -
Уся радня...
I ўсе:
- Зрабіце ласку -
Вазьміце
Ў вашу казку...
Тут сарока
Штось стракоча,
Там - ваўчынае выццё...
Казку, мабыць, я не скончу
I за усё сваё жыццё.
Вавёркі


Лічылка

На сасне сядзіць вавёрка
I глядзіць, як на пагорку
Дзве гарэзніцы-вавёркі
Раскруцілі дзве вяроўкі
I сяброўка іх - ваверка
Праз вяроўкі скача лоўка.
Колькi ўсіх было вавёрак?
Колькі ўсіх было вяровак?


Дарожныя загадкі

Хоць на адной назе стаіць,
Трыма вачыма ёы глядзіць.
Каму ісці, каму стаяць,
Вачыма можа ён сказаць.
                Светлафор




ГРЫБНЫЯ ЗАГАДКI
Сястрычкі

Адзеліся паненачкі
У жоўтыя сукеначкі.
Усе яны сястрычкі -
Вясёлыя...                лісічкі

Прыгажун
На палянцы - прыгажун.
Як завецца - не скажу.
Тым ён знакаміты.
Што вельмі ядавіты.
Адказалі дзеці хорам:
- Ён завецца...                мухаморам

Там, дзе мох
Не ідзі за ім у гай:
Ён да вільгаці прывык.
Там, дзе мох, яго шукай.
Нездарма ж ён...                махавік



Сціплы грыб
Між грыбоў ён не апошні.
Знойдзеш ты яго на пожні,
I на  льнішчы, і ў гародзе
Карагод з сяорамі водзіць.
Непрыкметны, сціплы ён,
Ды каштоўны...                шампіньён


Лепшы грыб
I дарослыя, і дзеці
Знаюць летпы грыб на свеце.
Назаве любы грыбнік
Яго з павагай...                баравік.

Розныя колеры
Белую, чырвоную,
Жоўтую, зялёную
У лесе і на ўзмежку

Сустрэнеш...                сыраежку

На пяньку
Тут згадае і маленькі:
На пяньку растуць...               апенькі



Па адгадкі

Па парадку
Прачыталі,
Усе загадкі
Загадалі.
Кошык плецены
Бяры:
Растуць адгадкі
У бары.




Дзякуй мурашкам

Мурашкі жылі
Каля нашае хаты,
Яны мне насілі
Зярняты заўзята.
Прыйшла адна мурашка –
Прынесла адно зярнятка.
Прыйшла другая мурашка –
Прынесла другое зярнятка.
Прыйшла трэцяя мурашка –
Прынесла трэцяе зярнятка.
Прыйшла чацвёртая мурашка –
Прынесла чацвёртае зярнятка.
Цікава было табе
Кніжку чытаць?
Мурашкам ты дзякуй
Павінен сказаць.



ЗМЕСТ
Чатыры зярняткі
Зернейка першае
з малых тых зярнятак –
для хлопчыкаў вершы,
для рупных дзяўчатак

Каця-ай
Лапцікі
Гульня
Песенька
Шчаслівы дзень
У крыўдзе
Дзед Мароз
Карабель
Як мяне завуць
Гуляем у верш

Другое зярнятка -
сям'я ўся мая:
брат, мама і татка,
бабуля і я

У грыбах
Без мамы
Чамучка
Дамавік
Цiшыня.
Хто цябе любіць?
Парады старэйшага брата
Я баюся слімака
Падарунак
Света і свята
Смелая
Горкая праца
Туфлікі
Памочнiца
Канькі
У суніцах
Поля ў поле гоніць поні
Ручкі-ножкі

Увагу звярні
на зярнятачка трэцяе -
на вершы пра гром,
і маланку, і вецер

Навальніца
Светлячкі
Дожджык скача
Бусл я няты
Крынiчка
Камарыкі
Рак
Рэха
Светлафор у кошыку
Вадалей
На шашы
Спякота
Рыбак
На выстаўцы дзіцячых малюнкаў
Таполя
Зярнятна чацвёртае
ўвагі варта:
тут казкі, лічылкі,
загадкі і жарты

Быль-небыліца
Дзедава прыкмета
Не халіла басаножак
Каціная школа
Страшная казка
Веў размову мухамор
Як воўк футру шыў
Авадзень
Казка пра ненапісаную казку
Вавёркі
Дарожныя загадкі
Грыбныя загадкі
Дзякуй мурашкам



УЛАДЗІМІР НЕМІЗАНСКІ

ЧАТЫРЫ ЗЯРНЯТКІ

Вершы розныя -

Смешныя i сур'ёзныя,

Па зернейку сабраныя

I тут надрукаваныя

Рагачоў
1998 год


Чатыры зярняткі

Знайшлі качаняткі
Чатыры зярняткі.
У бойцы ляцелі
I пер'е, і пух,
Бо два качаняткі
Чатыры зярняткі
Без бойкі ніяк
Не падзеляць на двух.
Раз'юшана біліся
Два качаняткі,
Пакуль не згубіліся
Недзе зярняткі.

*      *      *

Чатыры зярняткі
Знайшліся налета,
Зрабіліся часткамз
Кніжачкі гэтай.
А хто іх знайшоў -
Ці мурашкі, ці мышкі -
Ты прачытай
У канцы гэтай кніжкі.
А дзе качаняткі?
Яны ўсё раслі,
Дарослымі качкамі
3 кніжкі сплылі.


Зернейка першае
3 малых тых зярнятак -
Для хлопчыкаў вершы.
Для рупных дзяўчатак

Каця - Ай

-  Каця, ложак засцілай.

- Ай...

-  Каця, ў хаце падмятай.

-  Ай...

-  Каця, боты надзявай.

-  Ай...

-  За падручнікі сядай.

-Ай...

Верш яшчэ раз прачытай,
Прачытаўшы, адгадай,
Па якой такой прычыне
Звалю Кацю
Каця- Ай.

Лапцікі

Ля дарогі, у лясочку,
Сядзеў гномік на пясочку.
Пеў ён несню тоненька,
Браў ён промень сонейка,
На клубок яго матаў,
3 промня лапцікі сплятаў -
Залатыя ланцікі
Для дзяўчынкі Каценькі.

Гульня

Школу таполі,
Кляны акаляюць.
Дзяўчынкі ў таполях
У школу гуляюць.
Дырэктарам - Каця,
Ёй гэта пасуе,
Бо Каціна маці
У школе працуе.
Завучам Каця
Прызначыла Олю.
Маленькая Ната -

Настаўніца ў школе.
I толькі пра вучняў
Дырэктар забылася.
Добра, хоць Жучка
Вучыцца згадзілася.

Песенька

Дзве дзяўчынкі селі на арэлі,

Дзве дзяўчынкі песеньку запелі.

А дзяўчыначкі малыя,

Галаскі зусім слабыя.

Ой-ёй-ёй...

Тут падпеў ім коцік -

Беленькі вуркоцік

-  Вур-вур-вур...

I сабака ад парога

Ім прыйшоў на дапамогу:

-  Гаў-гаў-гаў...
Пеця-певень-певунок
Натапырыў грабянёк:

-  Ку-ка-рэ-ку...
Падтрымалі іх з-пад тачкі
Аж чатыры качкІ-крачкі:


- Кра-кра-кра...
Загучаў іх дружны хор
На ўвесь дворі

Шчаслівы дзень

Сто машын імчыць па лесе

На Палессе

Да Алеся!

Сто вагонаў -

На Палессе

Да Алеся,

Да Алеся!

Самалёт

У паднябессі -

I таксама

Да Алеся!

А ў машынах -

Цацкі, цацкі!

А ў вагонах - 

Кніжкі, кніжкі!

Самалёт вязе

Цукеркі -

Тут "Рамонкі"  ёсць

I "Мішкі"!

I вязе

Рагач-алень

Слоікі

3 варэннем,

Скрынкі белыя -

3 халвой,

Жоўтыя -

3 пячэннем!

Бо ў Алеся заўтра дзень,

Заўтра,

заўтра,

заўтра дзень
На-ра-джэн-ня!

У крыўдзе

Не сябруюць сёстры болей,
Толькі чмыхаюць насамі.
Не гуляе з Ксанай Оля,
Не гуляе з Олей Ксана.
Ім 6ы кветкі рваць у полі.
Добра ў лес схадзіць таксама.
Ды адна не пойдзе Оля,
I адна не пойдзе Ксана.
Ім набегацца б уволю,
Пасядзець бы на паркане.
Ды не бегаецца Олі,
Не сядзіцца штосьці Ксане.

Не сябруюць сёстры болей,
Толькі чмыхаюць насамі.

3-за чаго - забыла Оля,
3-за чаго - не помніць Ксана.

Дзед Мароз

Дзед Мароз прыйшоў на свята.
Падарункаў ён багата

У мяшочку нам прыпас,
Ды чамусьці бмў падобны
Да Таісіі Пятроўны,

Што жыве насупраць нас.

Карабель

Збудавалі вельмі
Слаўны карабель мы,
Мачту з двух алоўкаў
Змайстравалі лоўка.
I паплыў наш карабель,
I нідзе не сеў на мель,
Бо не ў моры-акіяне
Карабель паплыў,
А ў ванне.




Як мяне завуць?

У цырульні я - кліснт,

У зубнога - пацыент,

У тэатры я -глядач,

Я для радыё - слухач,

Пакупнік для нашай крамы,

Сынку мілы мой - для мамы,

А ў дзіцячым садзіку

Называюць

Вадзікам.

Гуляем у верш

Што за смак
У кашы маннай?
Не шануе
Кашу Яна.

-  Як не хочаш,
То не еш,
Лепш

Давай гуляць у верш.

-  Як гуляць?

- А так гуляць:
Да слова

Рыфму падбіраць.
Я кажу табе:

«Шпакі»,

Ты адказваеш: «Ракі»,
Назьшаю слова «Макі»,
Ты адказваеш мне:

«Ракі».

Калі нравільна адкажаш,
За адказ - ва ўзнагароду -
Атрымаеш лыжку кашы.
Згода, Яна?

-  Згода! Згодаі

- Тады слухай:
Карабель.

-  Ну, вядома ж,
Карамель.

-  Лыжку кашы -
I далей:
Верабей.

-  Паперу клей.

-  А варона?

-  3 парасонам.

-  А лісіца?

-  У спадніцы.

-  А вавёрка?

-  Плача горка.

-  Ну, а кошка?

-  Кошка - мышка.

Не хачу з табой гуляць,

Бо ў талерцы

Ані лыжкі

Кашы маннай

Не відаць.

Лепш бяры веласіпед,

Ды на рэчку мы паедзем,

А прыедзем на абед -

Дагуляем на абедзе.


Другое зярнятка -

Сям'я ўся мая:

Брат, мама і татка,
Бабуля і я

У грыбах

Надакучыла Алесю

3 бабкай швэндацца па лесе.

Прытаміўся нсбарака,

А грыбоў - як кот наплакаў.

Не пашчасціла малому.

Цягне бабку ён дадому.

А яна з малым хітруе:

-  Пашкадуй мяне, старую.
Заслабела я, унучак,
Свежым водарам гаючым
Дыхаць мне штодня ў бары
ГІрапісалі дактары.
ІІІкода бабку, і Алесь
Кажа:

-  Пройдзем лес - увесь!
Дзе падзелася і стома,
I не цягне ўжо дадому,

I - са сцежкі толькі збочыў -

Кінуўся груздок у вочы.

У альхоўнічак зайшоў -

Падалехавік знайшоў.

Там, дзе мшанік, ля крынічкі

Прыхаваліся лісічкі.

У бярэзнічку бачок

Выставіў баравічок.

3 верхам кошык. Сонца нізка.

А да хатачкі няблізка.

3 лесу бабка шлях кіруе.

3 ёй малы Алесь хітруе:

-  Мо паходзім шчэ з табою?
Тут паветра медавое.

Ты, бабуля, як пап'еш, -
Аніколі не памрэш!

Без мамы

Заўтра з татам мы адны:
Мама ў доме адпачынку.
Заўтра ў таты выхадны.
- Што рабіць нам, сынку?

Можна ў шахматы згуляпь
Можна кніжку пачытаць,
Можна проста да абеда,
Пазяхаючы, ляжаць.

Можна заўтра вам у цырк,
Можна заутра нам у цір,
Нас чакаюць і мульцяшкі
У кінатэатры «Мір».

Заўтра ў таты выхадны.
Заўтра з татам мы адны.
Мы складаем з ім праграму -
Не выходзіць ані-ні.

Нас не вабіць нават цырк,
нас не вабіць нават цір,
I не вабяць нас мульцяшкі
У кінатэатры «Мір».

Мы складаем з ім праграму -
Не выходзіць ані-ні,
Бо не бачылі мы маму
Цэлы тыдзень і тры дні.

А без мамы

цырк не цырк,
I без мамы

цір не цір,

I  мульцяшкі не мульцяшкі
У кінатэатры «Мір».

Не складаецца праграма.
3 кім жа нам параіцца?
За парадаю да мамы
Едзем заўтра раніцай.


Чамучка

Загадала мама спаць,
Ды не спіцца Тані,
Пачынае задаваць
Таня ёй пытанні:

- Дзе зімуе салавей?

- Скуль бярэцца сухавей?

- А чаму калючы вожык?

- А чаму чарвяк без ножак?

- А чаму не ўдзень, а ноччу
У сцяне цвыркун стракоча?

- А ці хутка ён засне?

- Рыбкі ноччу спядь ці не?

- Сііяць даўно,

Скаэала мама, -
Час табе ўжо
Спаць таксама.

Дамавік

Здзіўляецца мама яшчэ ад парога:

- Няйначай, як цуды, дзівосы дый годзе:
Зрабілася чыстаю наша падлога,
Пакуль я была цэлы дзень на рабоце.

I ііыл на паліцах сцёр нехта таксама.
Завёўся, відаць, дамавік працавіты...
I хітранька вочы прыжмурыла мама,
I ззялі чамусь вачаняты
У Рыты.

ЦІШЫНЯ

Ані тупату, ні грому,
Ні хлапечай валтузні,
Бы па хаце ходзіць стома,
Шэпча кожнаму:

-  Засні.

Не крычыць маленькі Стасік,
I не бегае Тарасік,
Кацяня Алесік школіць:

-  Ціха, Мурка, не сваволіць!
«Добрай ночы, малышы»
Сёння не ўключаюць,

I машыны ў «гаражы»
Мірна спачываюць,
I  чамусыді новы мячык,
Што  скакаў да столі,
Спіць  пад шафай, а не скача
Пад рукою Олі.
Цішьгая пануе ў хаце:
Захварэла маці.

Хто цябе любіць?

Мама Лізаньку люляе,
Мама ў ЛізанькІ пытае:

- Хто табе найдаражэйшы,
Хто за ўсіх табе бліжэйшы,
Хто цябе найболей любіць,
Словам добрым прыгалубіць,
Казку нанач пачытае

I дабранач пажадае?
Адказала маме Ліза:

-  Ну, вядома ж, - тэлевізар.


Парады старэйшага брата

Я намаляваў ката.

Брат мне кажа: «Смехата!»

Кажа брат мне: «Ой, пацеха!»

Кажа брат: «Памру ад смеху!

Паглядзіце на ката -

У ката няма хваста!»

Я паглядзеў
і намаляваў

кату хвост.

Кажа брат мне: «Што такое?»
Брат мне кажа: «Зноў не тое:
Мае кот і хвост, і рот.
Вусы дзе згубіў твой кот?
У цырульні, пэўна, быў ён?
Там вусішчы пагаліў ён?»

Я паглядзеў

і намаляваў

кату вусы.

Зноў жа крывіцца Максім:
«Кот жа змерзнецца зусім.
Мне ката твайго шкада,
Бо штаноў няма ў ката».

Я раззлаваўся

і намаляваў

БРАТА МАКСІМА -

з хвастом,

з вусамі

і ў штанах!

Я баюся слімака

Занытаўся тата ў Валі: •

- Ты скажы, дачушка, мне,
Доктара, як зубік рвалі,
Ты баялася ці не?

- Што ты, міленькі татуся,
Ў яго добрая рука.
Дактароў я не оаюся,

Я баюся слімака.

Падарунак

Любіць ён у падарунках

Атрымаць які ласунак,

Бо Алежка, наш сынок,

Першы ў свеце

Ласунок.

Ды найлепшы падарунак

Для Алежкі               

Не ласунак,

А найлепшы для Алежкі -

Бачыць

Маміны

Усмешкі.

Света і   свята

Света вельмі любіць свята -

Не таму,

Што ленавата,

Не таму,

Што ранавата

Уставаць,

Калі не свята,

А таму што,

Калі святва. -

Дома мама,

Дома тата -

Цэлы дзень!


Смелая

Па гаі ідзе дзяўчынка,
На ёй белая хусцінка,
На ей сіняя сукенка -
Вельмі гожая паненка!
Ціха песеньку спявае,
Ціха ягадкі зрывае -
I чарніцы, і суніцы -
I нікога не баіцца:
Ні ікластага дзіка,
Ні зубастага ваўка -
Не баіцца вось, дый годзе!
А чаму?

3 ёй тата ходзіць!

Горкая праца

Я сягоння, небарака,
Да сняданка горка плакаў,
Плакау цэлы ранак,
Бо - у мамы памагаты -
Я цыбулю для салаты
Чысціў на сняданак.

Туфлікі

Туфлікі дурненысія -

Ніяк не разумнеюць:

Дзе правы з iх,

Дзс левы з іх,

Ніяк не зразумеюць.

Насіць такія туфлікі

Я болей не магу,

Бо левы надзяваецца

На правую нагу.

Відаць, нам трэба з ма-

маю

У магазін схадзіць

I новыя, разумныя

Мне туфлікі купіць.

Памочніца

Міла зрабіла
Усё, што магла, -
Маме ў суботу
Дапамагла:
Посуд памыла,
Падлогу памыла.
Вазу пры гэтым
Рукой зачапіла.
Вазу ўтрымала -
Сподак разбіла,
3 рук слізгануўся
Слоік у Мілы.
3 мамай старанна
У чатыры рукі
Доўга збіралі
Пасля чарапкі.

Канькі

Гэты дзень - шчаслівы самы
Ад усіх дзянёчкаў:
Мне купіла сёння мама
Новыя канёчкі -
Гонкiя, бліскучыя,
Звонкія, пявучыя!
Закружуся, як віхура,
Разганюся - не дагнаць.
Буду розныя фігуры
На каньках я вырабляць.
Быццам куля, я памчу,
3 ледзяной гары скачуся,
Сябрукоў я навучу.
...Толькі сам перш навучуся
На каньках стаяць.


У суніцах

У суніцы!

У суніцы!

Дзень праз вокны ўжо свіціцца,

Дзень сунічны - слаўны дзеньі

I па росах, па пракосах,

Як дарослы, між дарослых

Косця з кубачкам ідзе.

Усміхаюцца суніцы -

Там адна, там дзве сястрыцы,

Вунь яшчэ, яшчэ між траў...

Косця рады - ёсць пачатак.

- Мамачка, а я багата

Спелых ягадак набраў!

Ён збІрае іх старанна

Па пагорках, па палянах,

Па равах і па раўках...

Кубак поўненькі,

Ды штосьці

Ў мамы ягады,               

А Косця

Спіць у таты на руках.

Поля ў поле гоніць поні

Ты не спіш?

Пара на сон.

Ноч

Раскрыла парасон.

А на парасоне тым

Млечны Шлях,   

Нібыта дым,

I зімой -

Не толькі ўлетку -

Там квітнеюць

Зоркі-кветкі.

Можа, луг -

Той парасон?

Ты не спіш?

Пара на сон.

А яшчэ на парасоне

Хмаркі дзве,

Як оыццам поні

Са звярынца

Уцяклі

I на неба

Шлях знайшлі.

3 хмарак -

Беленькіх, прыгожых -

Збудавана й агароджа.

Як раскрые всснічкі,

Гляне ясны месячык,

Гляне месяц, ладміргне:

- Поля спіць?

Ці, можа, не?

Спіць.

I бачыць дзіўны сон:

Ноч раскрыла парасон,
I па лузе-парасоне
Поля ў поле
ГонІць поні.


Ручкі-ножкі

Жыў-быў хлопчык.

Зваць - Міколка.

Светленькі.

Прыгожанькі.

Ды Міколку не хацелі
Слухаць ручкі-ножанькі.
То панеслі ножкі ў сад -
Ручкі дрэўца паламалі,   
То пісклятак-куранят
Ручкі-ножкі разагналі.
Ножкі моркву напалову
Патапталі на градзе.
Дзе Міколка, адным словам,
Там і шкода ўслед ідзе.

- Што ж, Міколка, пэўна, годзе, -
Тата кажа, - заўтра пойдзем,
Хай палечаць дактары:

Ручкі, ножкі захварэлі,
I таму яны дурэлі
Аж да гэтае пары.

- Тата, татачка, о не, -
Аж заенчыў тут Мікола, -
Будуць слухаць без уколаў
Ручкі-ножанькі мяне.

3 той хвілІны - цуд, няйначай, -
Ручкі-ножкі сапраўды
Не даводзілі Міколу
Аніколі да бяды.

Увагу звярні
На зярнлтачка трэцяе
На вершы пра гром,
I лшланку, і вецер

Навальніца

Антосік маленькі

Не спаў і сачыў,

Як бліскі маланак

Гулялі ўначы,

Як рэзалІ неба

Яны наўскасяк,

Антосіку спаць

Не давалі ніяк.

Пасля - без маланкі ўжо -

Дождж сыпануў.

Антосік паслухаў

I ўрэшце заснуў.

А ранкам прачнуўся:

Дажджу - анідзе,

I сонейка ззяе,

Канава ў вадзе.

I  лужьшы, лужынкі

Усюды блішчаць.

Караблік на лужынах

Можна пускаць!




Светлячкі

Пад соснамі і клёнамі -
3 дарогі толькі збоч -
Гараць яны - зялёныя -
Ліхтарыкі ўсю ноч.
У лесе, на пагорчыках,
Відаць яны здаля,
Нібыта семафорчыкі
Запальвае зямля
I вожыку рупліваму,
Што рушыць пакрысе,

I зайцу налахліваму,

I рознай драбязе...

Мяркуюць, што не трэба іх

Адны толькі сычы,

Бо лётаць паміж дрэвамі

Ім светла і ўначы.

Дожджык скача

Неба плача,
Дожджык скач
Па палетках,
Па лясах,
Па каноплях,
Па аўсах,
Па азімай
Па пшаніцы,
Па жытах
Па яравых,
Па чарніцах,
Па суніцах,

Па грыбочках баравых.
Лугавіна п'е
I гай.
Будзе добры


Ураджай!

Крынічка

Крынічка, крынічка,
Дай мне вадзічкі.
Паставіў я кветку
Сабе на палічку.
Кветка пакуль што
Зусім невялічка.
Кветку палью я
Крынічнай вадзічкай.
Вырасце кветка
Ад светлай вадзічкі -
Яе пасаджу я
Побач з крынічкай.

Бусляняты

Завітала свята ўранку
У калыску - у буслянку,
У калыску - у буслянку
Каля нашай хаты:
Нарадзіліся ў буслянцы,
У калысцы - у буслянцы
Бу-сля-ня-ты.
У бацькоў цяпер занятак:
Чарвячкоў яны заўзята
Для блізнятак-буслянятак
Носяць у буслянку.
Надвячоркам жа бусліха

Ім клякоча ціха-ціха,

Ціха-ціха,

Ціха-ціха

Ка-лы-хан-ку.


Камарыкі

Мне да душы камарыкі,
Калі таўкуць свой "мак",
А на руцэ і тварыку
Не да душы ніяк.
Камарыкі-дударыкі,
Таўчыце "мак", але
Ад рук маіх і тварыка
Трымайцеся далей.

Рак               

Там, дзе ў рэчцы мелката,
Дзе купацца - любата,         

Там мы рака ўгледзелі,
Не злавілі ледзьве мы.
Толькі рак папоўз не ўперад,
А назад, назад - ды ў бераг.

Шусь у норку - і маўчыць.
Толькі вус адзін тарчыць.

Рэха

Дае дражнілка-рэха
Сур'ёзна ці са смехам
Адказы нашай Тані
На ўсе яе пытанні.

- Хто нас корміць хлебам, ІІоля?

- Поле...поле...поле...поле...

- Хто насыпаў снег, Максімка?
-Зімка... зімка...зімка...зімка...


- Вабіць што зімой, Рыгорка?

- Горка...горка...горка...горка...

- Возьме ў лес каго Панас?

- Нас...нас...нас...нас...
А той. хто сумняваецца,
Няхай ён, малавер,

У рэха запмтаецца,
Пачуе:

- Вер...вер...вер...вер...

На шашы

Усе машыны на шашы
Раптам

ШШ-Ы,   ШШ-Ы, ШШ-Ы, ШШ-Ы,ШШ-Ы  -

Шамацелі шынамі ўстрывожана.

Ты, мой хлопчык, адкажы,

Хто спыніў іх на шашы?

Пераходзіла дарогу

Сям'я

Вожыкаў.

Светлафор у кошыку

Сустрэў сыраежку чырвоную,
Спаткаў сыраежку зялёную
I жоўтую.

Што ні кажы,

А толькі, як з лесу я крочыў,
Свяціўся мне кожны грыбочак -
Гарэў светлафор у кашы.

Вадалей

За акенцам Вадалей
Лье да вечара ад ранку,
Не пускае Вадалей
Пагуляць у двор Святланку.
Ліхадзей ты, Вадалей,
Ты ідзі ад нас далей,
А прыходзь, калі Святланка
Спіць ад вечара да ранку.


Спякота

Аеру пікі грозна ўзняты ўгору,

А сосны адлюстроўваюцца ўглыб,

Дзе ў млявасці стаяць чародкі рыб,

Дрымотаю паўдзённаю агорнуты.

I ціха-ціха коціцца рака.

Гарлачыкаў лісты ледзь-ледзь гайдаюцца.

Малявачкі з-пад чоўна разлятаюцца,

Прыняўшы човен мой за шчупака.

Рыбак

Я да возера пайду
I ціхутка на ваду
Ля зялёнага аеру
Паплавочак пакладу.
Як платвічак налаўлю,
Тату з мамай накармлю,
А на дне майго вядзерца
Кошцы Мурцы застанецца.

На выстаўцы
дзіцячых малюнкаў

Фарбаю сіняй
Малюецца мора,
Сонца - ружовай,
Карычневай - горы,
Пушчы - зялёнай
I белай - зіма.
Чорнае фарбы
Ў малюнках
Няма!

Таполя

Стаіць на ўзлессi

Юная таполя.

Яшчэ б адзін,

Зусім нязначны крок -

I выбегла б таполя

На прыволле,

Ды ў снезе вось

Завязла незнарок.

Галінкі-рукі

Апусціла кволыя

I да прадвесня

Сон чароўны сніць...

Такая цішыня стаіць наўкола:

КранІ рукой паветра -

Зазвініць.


Злрнятка чацвёртае
Увагі варта:
Тут казкі, загадкі,
Лічылкі і жарты

Быль-небыліца

Мышкі з коцікам гуляюць.

Качкі ліску абдымаюць.

Воўк з саоакам, бы радня,

Даглядаюць кураня.

Захапіліся ля рэчкі

Бадмінтонам дзве авечкі.

3 імі - мішка. Смех глядзець,

Як ракеткай 6'е мядзведзь.

Дзе прычына?

Што за дзіва?

Цырк, магчыма, завітаў?

То не дзіва.

Проста Дзіма

Так усё намаляваў.

Дзедава прыкмета

Растлумачыў дзед Рыгору:

- Ёсць прыкметы розныя.

Вось, напрмклад, дым угору -

Дні ідуць марозныя.

I Рыгор пасля абеду

Добра апрануўся,

Бо ен зглездеў:

3 люлькі ў дзеда

Ўгору

Дым цягнуўся.

Апрануўся, як на полюс.

Толькі што за ліха?

На дварэ - вада па пояс,

На дварэ - адліга.

1 спяшаюцца з лагорка

Ручаі, як летам...

Не пашчасціла Рыгорку

3 дзедавай прыкметай.

Не хапіла басаножак

- Ты чаму гуляеш, дождж
Па асфальце басанож?

- На мае сто тысяч ножак
Не хапіла басаножак.

Каціная школа

Дзіцяняткі-кацяняткі

Дружна ўгору цягнуць лапкі.

Хто сказаў ля дошкі «мяу», -

«Пяць» у дзённік атрымаў.

Напісаў у сшыткку «мяу» -

Зноў пяцёрку атрымаў.

Ой жа, добра ў гэтай школе:

Адно слова - i даволі.

Слова вывучыў - і ўраз

Ты пяройдзеш з класа ў клас.

Хто вучыцца хоча ў школе,

Адрас школы назаву:

Лезь за плотам, перад полем,

У пякучку-крапіву.

Хто пралез і не заплакаў,

Не заенчыў, небарака,

Той і кніжку атрымаў

3 адным словам -

«мяў», «мяў», «мяў».

Страшная казка

Алоўкамі сам -
Без ніякай падказкі -
Жахлівую казку
Малюе Тараска.


Тры страшныя

Бабы Ягі ля ракі

3 костак плятуць

Касцяныя вянкі.

Бязлітасны, страшны

Рачны Вадзянік

Схапіў рыбака з рыбачыхай

I знік.

I страшны, І страшны

Пачварны Кашчэй

Бярэ і глытае       

Маленькіх дзяцей.

Не скончыў Тараска

Жахлівую казку:      

Зрабілася вусцішна

Раптам Тараску.            

Малюнкі рашыў

У  шматкі ён парваць

I добрую казку

Пачау маляваць.




Вёў размову мухамор

Там, дзе сосны і дубы,
Пазбіраліся грыбы.
Птушкі слухалі і бор:
Вёў размову мухамор,
Ён данодзіу, што здавён
Прыгажун найнершы ён.
Баравік яму пярэчыў.
Падасінавік аспрэчваў.
А гарэзы-сыраежкі
Жарты сыпалі, насмешкі.
Ды сарока-белабока
Закрычала раптам:
- Гэй!

Крочыць хлопчык недалёка.
Гэй! Ратуйцеся хутчэй!
За пянёчкі, пад лісточкі
Пахаваліся грыбочкі.
Хлопчык з кошыкам ідзе -
Ні грыбочка анідзеі
Мухамор адзін відзён,
Лы каму патрэбны ён?

Як воўк футру шыў

Кажа воўк лісе:
Цікава,
Футру шыла
У каго ты?

-  У славутага
Гаў-Гава,

У хаціпцы
Каля плоту.
Воўк ізыоу лісе:

-  Цікава,
Як знайсці
Хацінку Гава?
Заўсміхалася тут ліска:

-  Гэта ж прбач,

Вельмі блізка.
Бегчы трэба   
Праз сасняк,   

Па оалоту         

Наускасяк.         

За балотам         

Есць гарод,         

А за ім -

Гаў-Гава плот.
Там дарозе         

I канец,       

Там жыве   
Гаў-Гаў-кравец.
Ты заходзь
У церам-будку.
Сшыеш футру
Вельмі хутка.
Воўк пайшоў -
Саое на гора,
А лісе на кнімы,
Футры новай
Не агораў,
Ледзь сваю
Не кінуў.
I жыве
3 тае пары
Уласнай галавою,
А да ліскінай
Нары -
Ні нагою!..


Авадзень

Загудзеў авадзень:

- Новы дзень! Новы дзень!

Прачынайцеся, стрыжы,

Пачынайце віражы.

Мішка, ты ідзі ў маліну.

Вы, бабры, даволі спаць,

Пачынайце ўжо плаціну

Ля хаціны будаваць.

Уставайце, малайцы -

Касавокія зайцы,

Бо заечая капуста

Разраслася вельмі густа.

Час збіраць вам ураджай.

Гэй вы, соні, налятай!..

Толькі ўвесь народ лясны

Аж заходзіцца ад смеху:

- Авадзень, ты з глузду з'ехаў -

Хто ж глядзіць апоўднІ сны?

Мы даўно ўжо за работай,

I даўно пачаўся дзень.

Спаў да самае спякоты

Ты адзін, брат-авадзень.

Разгубіўся авадзень

I хутчэй схаваўся ў цень.

Казка пра ненапісаную казв

Напісаць рашыў я казку,
Каб чыталі казку ўсе:
I маленькая Параска,
I   старэнькі дзед Яўсей.
Жвава ўзяўся я,
Ды тут

Нехта ў дзверы
Тук-тук-тук -
Далікагна гэтак,
Ціха.

Адчыняю -
Лось з ласіхай.

-  Вазьміце, калі ласка,
I нас у вашу казку.
Не паспеў сказаць:
«Вазьму», -

Нехта збоку: -

-  Му-му-му-у-у...

I сыночка, калі ласка, -
Ён такі прыго-ожы -
Прапусціце ў вашу казку,
Калі мо-ожна...


-  Му-му-му-у-у...

-  Ды не мукайце -
Вазьму.

А пасля прытупаў вожык
I таксама:

-  Калі можна...
Івавёрка прыскакала,

I пайшла, пайшла навала:


То яршы,

То мурашы,

То імклівыя стрыжы,

Паласатыя дзікі,

Жабы, качкі

Ад ракі,


3 Белавежы -

Зубраня,

А за ім -

Уся радня...

I ўсе:

- Зрабіце ласку -

Вазьміце

Ў вашу казку...

Тут сарока

Штось стракоча,

Там - ваўчынае выццё...

Казку, мабыць, я не скончу

I за усё сваё жыццё.

Вавёркі

Лічылка

На сасне сядзіць вавёрка
I глядзіць, як на пагорку
Дзве гарэзніцы-вавёркі
Раскруцілі дзве вяроўкі
I сяброўка іх - ваверка
Праз вяроўкі скача лоўка.
КолькІ ўсіх было вавёрак?
Колькі ўсіх было вяровак?

Дарожныя загадкі

Хоць на адной назе стаіць,
Трыма вачыма ёы глядзіць.
Каму ісці, каму стаяць,
Вачыма можа ён сказаць.

Светлафор

ГРЫБНЫЯ ЗАГАДКI

Сястрычкі

Адзеліся паненачкі
У жоўтыя сукеначкі.
Усе яны сястрычкі -

Вясёлыя...                лісічкі



Прыгажун

На палянцы - прыгажун.
Як завецца - не скажу.
Тым ён знакаміты.
Што вельмі ядавіты.
Адказалі дзеці хорам:

- Ён завецца...               мухаморам


Там, дзе мох

Не ідзі за ім у гай:
Ён да вільгаці прывык.
Там, дзе мох, яго шукай.
Нездарма ж ён...               махавін

Сціплы грыб

Між грыбоў ён не апошні.

Знойдзеш ты яго на пожні,

I на  льнішчы, і ў гародзе

Карагод з сяорамі водзіць.

Непрыкметны, сціплы ён,

Ды каштоўны...                шампіньён

Лепшы грыб

I дарослыя, і дзеці

Знаюць летпы грыб на свеце.

Назаве любы грыбнік

Яго з павагай...                баравік.

Розныя колеры

Белую, чырвоную,

Жоўтую, зялёную

У лесе і на ўзмежку

Сустрэнеш...                сыраежку

На пяньку

Тут згадае і маленькі:
На пяньку растуць...

апвнькі

Па адгадкі

Па парадку
Прачыталі,
Усе загадкі
Загадалі.
Кошык плецены
Бяры:

Растуць адгадкі
У бары.

Дзякуй мурашкам

Мурашкі жылі
Каля нашае хаты,
Яны мне насілі
Зярняты заўзята.
Прыйшла адна мурашка -
Прынесла адно зярнятка.
Прыйшла другая мурашка -
Прынесла другое зярнятка.
Прыйшла трэцяя мурашка -
Прынесла трэцяе зярнятка.
Прыйшла чацвёртая мурашка -
Прынесла чацвёртае зярнятка.
Цікава было табс
Кніжку чытаць?
Мурашкам ты дзякуй
Павінен сказаць.


ЗМЕСТ

Чатыры зярняткі

Зернейка першае
з малых тых зярнятак -
для хлопчыкаў вершы,
для рупных дзяўчатак

Каця-Ай

Лапцікі

Гульня

Песенька

Шчаслівы дзень

У крыўдзе

Дзед Мароз

Карабель

Як мяне завуць

Гуляем у верш



Другое зярнятка –
сям'я ўся мая:
брат, мама і татка,
бабуля і я

У грыбах

Без мамы

Чаму чка

Дамавік

Цiшыня

Хто цябе любіць?
 
Парады старэйшага брата

Я баюся слімака

Падарунак

Света і   свята

Смелая

Горкая праца

Туфлікі

Памочнiца

Канькі

У суніцах

Поля ў поле гоніць поні

Ручкі-ножкі

Увагу звярні
на зярнятачка трэцяе -
на вершы пра гром,
і маланку, і вецер

Навальніца

Светлячкі

Дожджык скача

Бусляняты

Крынiчка

Камарыкі

Рак

Рэха

Светлафор у кошыку

Вадале

На шашы

Спякота

Рыбак

На выстаўцы дзіцячых малюнкаў

Таполя

Зярнятна чацвёртае
ўвагі варта:
тут казкі, лічылкі,
загадкі і жарты

Быль-небыліца

Дзедава прыкмета

Не халіла басаножак

Каціная школа

Страшная Казка

Веў размову мухамор

Як воўк футру шыў

Авадзень

Казка пра ненапісаную Казку

Вавёркі

Дарожныя загадкі

Грыбныя загадкі

Дзякуй мурашкам