Навошта зноуку думкi аб былым? - бел

Таццяна Ягорауна
 Навошта зноўку думкі аб былым? –
Як знічка адгарэлая растае,
Як восень, яшчэ ўчора залатая,
Як мроеў летніх бесклапотны дым…

Навошта сэрцу столькі берагчы
Зярняты заімшэлых успамінаў
Аб тых пачуццях – светлых і наіўных
І птушкаю самотнаю ўначы

Да самай першай ранішняй расы
Адстукваць злой тугі сваёй імгненні?..
…Я баязліўцу-лёсу на здіўленне
Яшчэ ўзрашчу кахання каласы!

26.10.2005 г.