Яе мягкiя не

Валерий Хотеев
Яе мягкiя «не» супынiлi мяне,
Як аббiтыя ватаю сцены.
I ў чорным вагонным халодным вакне
Мне з"явiлiся дзве перамены —

Там не я ўжо стаяў i не з ёй размаўляў —
Так... чужыя хлапец i дзяучына.
Я нiколi дагэтуль сабе не ўяуляў,
Якi я сапраўды «малайчына».

Захацеў, каб яна на хвiлiнку ўсяго,
Але здрадзiла мужу i дзеткам...

Яе мягкiя «не» ўратавалi мяне.
Дзякуй Богу, што быў таму сведкам.