Ашмяна

Василий Юрша
да 665-годдзя роднага горада

Сярод лясоў i камянiстых
узгоркаў, быццам бы садок,
стаiць цудоўны, цiхi, чысты,
да сэрца блiзкi гарадок...

Не раз бываў тут шчасцем пьяны,
не прыгубляючы вiна;
празваны продками – Ашмяны,
цi больш ласкава – Ашмяна...

Ты мне даруешь безлiч думак,
бо чым з хiтрынкай нi круцi –
дзяўчынкi першы пацалунак
з табою звязаны ў жыццi...

Дзiцячы садзiк, школы парта,
зазыўны позiрк на дзяўчат
ды пошук скарбаў Банапарта
на ўсё жыццё далi зарад...

Былi дажджы, снягi, туманы,
быў пераход праз гора ўброд;
лёс дапамог знайсцi Юршаны,
пазнаць фамiльны радавод...

Ржа пакрывае хаты клямку,
бацькi не выйдуць на парог,
змывае слёзы прэч Ашмянка
i час ляцiць вадой у ярок...

Дзiчэе грушка ў агародзе,
гучыць жалосная струна,
стаiць напоперак стагоддзям
дзiвосны горад Ашмяна...
**
2.09.2006г.