Ахвярапрынашэнне багам. беларускi верш

Степан Скорина
Народжаны без права жыць -
Яму смерць замянiла мацi,
I погляд жудасны дзяцi,
Я паспяшыў рукой прыкрыць.
Зусiм не чалавечы твар
I ратаваць пустая спроба.
I колькi гэтакiх ахвяр
Я ўжо прынёс на твой алтар,
Вялiкi бог Чарнобыль...
Сляды, скамечаная кветка -
Дарога страчаных надзей.
Калi насустрач ён iдзе,
Хаваю вочы ад падлетка.
Iдзе салодкiх поўны мар,
Але ж тут смерць, здаецца, быт?
I колькi гэтакiх ахвяр
Я ўжо прынёс на твой алтар,
Бязлiтасны i злы бог СНIД...
Народжаны ў нялёгкi час
Ты апынуўся на прыкмеце
I жыў у нейкiм iншым свеце,
Куды парой знiкаў ад нас.
Нясцерпны стаў жыцця цяжар,
Ты вырашыў забыць турботы...
I колькi гэтакiх ахвяр
Я ўжо прынёс на твой алтар,
Бог нерэальнасцi Наркотык.