+ + + 
Нi аб чым,
нi за чым,
без прычыны...
Проста
неба
прарэзаць 
плячыма,
хмары злосныя
пратаранiць,
аб вясёлку
душу
паранiць...
…Вы ня верце - 
гэта не кроў,
гэта 
ў кожным асклепку -
л ю б о ў . . . 
05.07.07. 2 г. 15 хв.