Адзiнокая жанчына

Леонид Пранчак
АДЗІНОКАЯ ЖАНЧЫНА

У вялiкай кватэры, як у лесе, пустынна.
Быццам блiзкая зорка, — цыгарэта гарыць.
Пазiраю самотна я вачыма пустымi.
I не ведаю нават, што табе гаварыць...

У сутоннi пакоя зацiхае мой голас.
У бакалах вiна раствараецца час.
За сцяною пра шчасце нам пяе радыёла.
Я люблю тую песню, ды яна не пра нас...

Гваздзiкi памiраюць на канапе ад смагi.
Гасне ў зрэнках начы цыгарэта мая.
Мне цябе палюбiць не хапае адвагi.
Толькi жыць без цябе больш не здолею я...