Куды ж iмкнецеся вы, птушкi?..

Андрей Ястремский
Куды ж імкнецеся вы, птушкі?
Навошта сэрца ў вырай вабіць?
Куток ваш тут — на Беларусі,
Дзе гай шчадротай душу слабіць,
Дзе водар спелае пакошы
Палоніць думкі, стомай грае,
І над імшараю бялёсы
Туман паважна спачывае,
Дзе беларускія бярозы
Да свету статныя гнуць спіны,
І збожжа ўспазаранку росным
Жадае шчырае жаўніны...

Ці ёсць такія дзесь багацці?
Куды ж імкнецеся вы, птушкі?
Чакае вас Радзіма-Маці,
Бо гнёзды тут — на Беларусі!

09.09.2003г.