Сярод высокай травы

Сечко Игорь
(першы мой беларускі верш, 7 ці 8 клас, і то, гэта пераробка нерыфмаванага твора Уладзіміра Арлова, для мяне было вельмі нязвыкла, што без рыфм, таму "перарабіў". :)

Сярод высокай травы і красак,
Як быццам меж каляровых масак,
За руку па поплаве вядзе мяне маці,
Ступаю я ціха па сенажаці.
Яна паказвае - "гэта смолкі,
А гэта як раз зязюльчыны слёзы.
Вось гэта ястрэц, нажаль ён колкі...
А гэта - кветка твайго лёсу.
Яшчэ ў яе няма сваёй назвы,
Ты сам назавеш, калі станеш дарослы".
Гуляе па поплаве вецер. Баязна,
А раптам яе стопча хто-небудзь рослы?!

Маўчыць мая мілая, строгая маці,
Стаю самотны на сенажаці.