Кайданы, Койданава, Хан Кадан

Владимир Луцкер Кирткелэ
на белорусском языке

Кайданы, Койданава, Хан Кайдан, -
Звычайны слоўнік беларускай мовы? -
У кожным слове першапачатковы
Існуе сэнс, які дастаўся нам
З вякоў мінулых. Дбайным чытачам
Паведаюць ня толькі пра аковы
З былых часоў з'явіўшыеся словы,
Бо ў гуках іх ёсьць дань барацьбітам...

Здаралісь неспрыяльныя умовы,
Але заўжды акрэсьліваў аловак:
Не час, каб словы-зброя шлі ў нябыт!

Ў жыцці народу мова - першаснова,
І памятае вораг шматгаловы:
Пакуль ёсьць зброя - ёсьць і барацьбіт!