Пачвары. Беларуская мова

Шляпа Дурака
Снег сыпле белае насенне,
Але яно не прарасце,
Бо уначы блукаюць цені,
Што праглынуць халодны хлеб.

З яго народзяцца пачвары
І паляванне распачнуць,
Шукаюць боль і сум у твары,
Ты хутка зможаш іх адчуць.

Цябе ахутае спагада,
Пяшчоты слізкай ланцугі,
Але і сам не будзеш рады
Ад непазбыўнае тугі.

Глыбока трапіла атрута,
Цяпер пакорлівасць – твой лёс,
Адкрыюць страшныя пакуты
Твой новы лад жыцця ўсур’ез.

Яны душу тваю скалечаць,
Ты больш ужо не чалавек.
Ты – цень, які павінен вечна
Праз слезы есці горкі снег.