Арэлi

Безвременник
Калi мае вочы гарэлi
Ад дзiуных дзiцячых iдэй,
Зрабiу мне мой дзядзька арэлi ,
Каб сэрцу было весялей.

З сяброукамi прыйдзеш,бывала,
I бавiш на гойдашцы час.
Бабуля мяне ужо шукала,
А я уцякала у адказ.

Ружовае лета ляцела,
Знiкала яго хараство,
Я з кнiжкамi у Мiнску сядзела,
А у вёску iзноу - на Раздво!

Зiмовыя днi вечарэлi,
Далёка было да вясны,
Пад снежнаю коудрай арэлi
Чароуныя бачылi сны.

I гэтак дзяцiнства ляцела,
Знiкала яго пачуццё,
Я доуга прыехаць хацела,
Але ж гарадское жыццё...

Старыя пацiху старэлi
У хатках утульных сваiх.
Зняу дзядзька аднойчы арэлi
I лаву зрабiу замест iх.

Увосень тут падае лiсце
I сумна на неба глядзець.
А я прыбягу,як калiсьцi,
З дзяцiнствам сваiм пасядзець.

*Арэлi(бел.яз.) - качели.