Чужанiца на белорусском языке

Александр Кожемякин
Душою кволаю
пагарду хворую
да песняў матчыных
у сэрцы нёс.
Цягнуў у здань сваю,
як той замоваю,
чужынскі лёс.

І - нібы ў телеку -
вялізным келіхам
спаўненне мэт ураз -
як хто паднёс.
Ды вось, пад Вялікдзень,
прыйшла ў сны, ў беленькім,
матуля з пацеркамі з слёз.

С тых пор і мроіцца,
праз ноч кудлатую,
праз думкі хмарныя
і сорам злы
як ўздоўж ваколіцы
над роднай хатаю
ляцяць буслы.