Ваша Вэаша. Дождж

Вероника Мусвидас
Рана мой пачаўся дзень:
Сёння я прачнуўся ў сем.
Сам прыбраўся, нешта з'еў,
Шклянкi дзьве раскалацiў –
Карацей, усё паспеў,
Да васьмi ўжо ўсё зрабiў.
Ля гадзiннiка я стаў,
Дзесяцi чакаць пачаў:
Толькi ў дзесяць у двары
З'явяцца мае сябры.
Паўгадзiны, дваццаць пяць...
Колькi мне яшчэ чакаць?
Пяць секунд да дзесяцi...
Ну, нарэшце, – час iсцi!
Я – на вулiцу, – дык што ж:
Там ужо гуляе... дождж!
Крап-крап-крап – з усiх бакоў,
Не знайсцi маiх сяброў...
Раскрываю парасон –
Не хачу гуляць з дажджом!