Ваша Вэаша. Раз-два-тры

Вероника Мусвидас
Цік-цік-цік –
Ходзікі ходзяць,
І для ўсіх
Сонца ўзыходзіць.
Жы-жы-жы –
Чмелік у небе,
Раз-два-тры –
Я ўжо на дрэве!

Кох-кох-кох –
Курачкі квохчуць,
Рох-рох-рох –
Свіначкі рохчуць.
Ого-го!
Сябар мой – бусел,
І яго
Я не баюся!

Туп-туп-туп – 
Тупае вожык.
Тук-тук-тук –
Стукае дожджык.
Ай-ай-ай! –
Хмарка з-за лесу,
Толькі я
З дрэва не злезу!

Га-га-га –
Гусі гагочуць,
Ха-ха-ха –
Дзеці рагочуць.
Ой, не ў час
Ветрык з'явіўся!
Тры-два-раз –
Я паваліўся...