Ваша Вэаша. Жывот

Вероника Мусвидас
У мяне баліць жывот:
Здрадніцкі пераварот
Ён зрабіў у арганізме,
Абвясціўшы мне байкот.

Я ад гэтае хваробы
Невясёлы, нездаровы.
Тэлевізар не гляджу, 
Моўчкі ўлёгся і ляжу.

Мне дае пілюлі маці –
Адмаўляюся прымаць іх.
Мне спрабуюць даць мікстуру – 
Перастане, мо, жывот –
Я ж упарта пратэстую,
Закрываю шчыльна рот.

Вельмі доўга я маўчу,
Што цукерачак хачу!