Ваша Вэаша. Дом

Вероника Мусвидас
Я хварэю... Як жа быць? -
Мне няма чаго рабіць!
І ад гэтага гультайства
Распачаў я дом ляпіць...

За гадзіну ўсё зрабіў,
Пра акенцы не забыў.
Каб у дом пралезці змог я,
Сам, напэўна, там бы жыў.

Час пайшоў марудна зноў...
Тут прыходзяць да бацькоў
Вельмі добрыя сябры
Са студэнцкае пары.

Зазірнулі ў мой пакой,
Закрычалі: «Божа мой!
Дом ці цуд ? – той архітэктар,
Што зрабіў яго, – герой!».

Раптам я загаласіў:
«Гэты домік я зляпіў,
І ніякі архітэктар
Тут нічога не рабіў!».

Пачалося нараспеў:
«Як ты змог ды як паспеў?».
Я ў адказ сказаў сур’ёзна:
«Проста, дужа захварэў...».

Я хварэю... Як жа быць?
Мне няма чаго рабіць...
І ад гэтага гультайства
Пачынаю нешта... шыць!..