Мiмоза

Леонид Ганчаров
 (песня на беларускай мове)
Застануся навек для яе незнаёмкай,
Застанецца са мной боль душэўных пакут.
Будзе прыкра зусiм i па-людску няёмка,
Калi жонка твая нас убачыць вось тут.
Навяду ў люстэрку i вочкi, i броўкi,
Каб тугi зледзянелай не ўбачыў нiхто.
Непрыкаяны муж маёй лепшай сяброўкi
Дапаможа ў прыхожай надзець палiто.

ПРЫПЕЎ:
Што каханне маё - асалода праз слёзы?
Цi чароўная казка, цi горкая быль?
Ты мяне называеш сваёю мiмозай-
Недатыкай, ну як  жа мне вернай не быць?

Мы пад богам жывем i пад строгiм законам,
Толькi як расказаць i прызнацца каму,
Што жывая мiмоза пяшчотным бутонам
Грэх i святасць свае аддае аднаму.
Ператворыцца ў попел яшчэ адно фота,
Ды не вер, мiлы мой, што ўсё - трын-трава:
Ужо колькi разоў, быццам шар з эшафоту,
Адлятала з палёгкай мая галава.

ПРЫПЕЎ:
Што каханне маё - асалода праз слёзы?
Цi чароўная казка, цi горкая быль?
Ты мяне называеш сваёю мiмозай,
Толькi гэтая кветка можа вернаю быць.

Мо, сумленне тваё расказаць абавяжа,
Толькi з кiм саграшыў, бачыць бог, не кажы.
Без цябе ўсё жыццё, быццам чорная сажа,
А з табою завуць удалячынь мiражы.
Хай прысудзiць Гасподзь мне тугую вяроўку,
Цi касцёр да нябёс, можа, некалькi куль:
Я кахаю цябе i шкадую сяброўку,
I дзе выйсце знайсцi, я не знаю пакуль.

ПРЫПЕЎ:
Што каханне маё - асалода праз слёзы?
Цi чароўная казка, цi горкая быль?
Ты мяне называеш сваёю мiмозай,
Толькi гэтая кветка можа вернаю быць.