Непатрэбныя парады

Леонид Ганчаров
 ( песня на беларускай мове)

Хто, скажыце,вiнаваты,
Цi заслуга тут чыя,
Што растуць акселераты,
Як грыбы ля ручая?
Мы ўжо даўно не дзецi,
І не трэба лiшнiх слоў,
Бо ўсё ведаем на свеце
Пра капусту i буслоў.

ПРЫПЕЎ:
"Не страчайся, не цалуйся!"-
Кажа мацi мне ўначы.
"Не спрачайся i не злуйся!"-
Хоча бацька дапячы.
"З вуснаў ты сатры памаду!"-
Крыкне ў школе педагог -
Толькi гэтыя парады
Надаелi, далiбог.

Я з кватэры зноў за дзверы,
А бабуля ўслед крычыць:
"Чым бадзяцца там без меры,
Лепей з кнiгай адпачыць."
I дзядуля ў трывозе,
Ветэран, былы шафёр:
"Асцярожней на дарозе,
Не забудзь пра святлафор!"

ПРЫПЕЎ:
"Не страчайся, не цалуйся!"-
Кажа мацi мне ўначы.
"Не спрачайся i не злуйся!"-
Хоча бацька дапячы.
"З вуснаў ты сатры памаду!"-
Крыкне ў школе педагог -
Толькi гэтыя парады
Надаелi, далiбог.

З нараджэння розум маем,
I хачу адно сказаць,
Што рашэнне так прымаем,
Як змог розум падказаць.
Гэй, вы, людзi-чалавекi,
Паспрабуйце зразумець,
Каб у вынiку апекi
Нам апёкаў не займець.

ПРЫПЕЎ:
"Не страчайся, не цалуйся!"-
Кажк мацi мне ўначы.
"Не спрачайся i не злуйся!"-
Хоча бацька дапячы.
"З вуснаў ты сатры памаду!"-
Крыкне ў школе педагог -
Толькi гэтыя парады
Надаелi, далiбог.