Маэстра

 (песня на беларускай мове)

Ты iграеш iзноў на раялi -
Цi рэальнасць, цi казка, цi сон?
Гэтых гукаў дзiвосных каралi
Забiраюць мяне ў свой палон.
Пранiкае ў сэрца пяшчота,
А ўсё дрэннае прэч адышло,
I здаецца, што кожная нота
Рук тваiх аддае мне цяпло.

ПРЫПЕЎ:
Iграй, мой маэстра,iграй,
I хоць я нямала грашыла,
Пачуўшы цябе, я рашыла,
Што з пекла папала ў рай.
Жыццё праплыве, нiбы дым,
I хай усё на свеце мiнае -
Iгра тваiх рук незямная
Заўсёды ў сэрцы маiм.

Ёсць музЫкi и мУзыка лепей,
Але толькi табе я шапчу:
"Ты зiмой падарыў гэта лета,
У якiм я застацца хачу.
Уладар над дзесяткамi клавiш,
Ты каханне мне ў сэрца прынёс,
Не забудзеш мяне, не зняславiш -
Ты мянеў  ўзнясеш да нябёс."

ПРЫПЕЎ:
Iграй, мой маэстра, iграй,
I хоць я нямала грашыла,
Пачуўшы цябе, я рашыла,
Што з пекла папала ў рай.
Жыццё праплыве, нiбы дым,
I хай усё на свеце мiнае -
Iгра тваiх рук незямная
Заусёды ў сэрцы маiм.


Рецензии