Купала - рэп

Лёха Чыканос
                Янка Купала – мой любимы паэт,
                Яму прысвячаю наступны свой санэт.


Была аднойчы ў паэтаў
Вялiкая п'янка,
Бо Ордэн Чырвоны
Атрымау наш Янка.

Пiлi самагонку,
Вiно пiлi,
А потым паэты
Дадому пайшлi.

I Янка Купала
Да сябе пашкандыбаў,
Але ў сваiм пад'ездзе
Дзяўчыну нападкау.

Янка падумаў:
- Цудоўная сустрэча!
А гэта была пастка
Табе, чалавеча!

Янка Купала,
Не цябе яна чакала,
Янка Купала,
Не цябе яна кахала!

Цудоўны твар,
Ногi як у кiназоркi,
Тут Янка адчуў
У горле ком горкi,

Бо ўжо тры гады
Ня меў ён дзяўчынак,
Таму што быў стары –
Пара на адпачынак.

Але алкаголь
Сваю ролю адыграў,
Паэт да дзеўкi падышоў
I размову з ёй пачаў.

Дзяўчына смяецца,
Янка быццам здурэў.
Вось як хлопца акруцiла,
У, пся крэў!


Янка Купала,
Не цябе яна чакала,
Янка Купала,
Не цябе яна кахала!

Пакуль дзяўчына Янку
Галаву дурыла,
За iмi ўжо даўно
НКВД сачыла.

Яно гатавала
Забойства паэта,
А бедны Купала
Ня ведаў пра гэта.

Янка дзяўчыну
Пяшчотна абдымае,
Але раптам з кватэры
Нейкi хлопец вылятае.

Купала праяснiць
Сiтуацыю хацеў,
Але неўзабаве
Да долу паляцеў.

Дзяўчыне ён толькi
Бот свой пакiнуў,
Ды ўпаў на падлогу,
Разбiўся, загiнуў.

Янка ляжыць,
Крывёю абцякае,
А дзяўчына тая з хлопцам
Шпарка ўцякае.

Янка Купала,
Не цябе яна чакала,
Янка Купала,
Не цябе яна кахала!

Так загiнуў
Вялiкi пясняр,
Стваральнiк паэмаў
Ды вершаўладар.

Дзеўка была
Яго смерцi прычынай,
Паэт, не знаёмься
У пад'ездзе з дзяўчынай!

Паэт, не знаёмься
У пад'ездзе з дзяўчынай!