Памiж Гомелем ды Мiнскам

Сержук Сыс
Паміж Гомелем ды Мінскам,
недзе там, мажліва блізка
каля восеньскай імжы
цень мой раптам прабяжыць…


па сьцяжыне, праз масткі,
цераз поле, напрасткі…
не крыўдуйце, як скрозь сон
закране каго крысом,


на каго абрыне сьнег,
каго ласкай ахіне,
расьцярушыцца ў тумане –
і мяне зусім не стане…
2007.