Пялёсткi

Вишня-Черешня
Ападаюць белыя пялёсткі,
Падаюць, уздыхаюць, паміраюць.
Ападаюць, іхні лёс такі:
Нараджаюцца, цвітуць і адцвітаюць.

Белыя, нібыта першы снег,
Чыстыя, нібы сляза дзіцяці,
Падаюць пялесткі ў маім сне,
падаюць, і не падняць іх.

Адцвілі сваё, адкрасавалі,
Нібы мары у маленстве залатым,
Адкружылі белымі бусламі
Не забыть таго ніколі ім.

Не забыць ніколі золкіх ранкаў
і пялесткаў, ружовых ад зары.
І няхай цяпер гараць заранкі
Ад вячэрняе ад самае пары.

Хай пялесткі ападаюць, белыя,
Хоць шкада ім, мабыць, паміраць.
Будуць і другой вясной, нясмелыя,
Нараджацца, зацвітаць і адцвітаць.