Лихолетье

Борисов Геннадий Витебск
На белорусском языке

Голад. I далей болей, 37-мы.
Ліхалецце, нягоды цяжкія гады.
Калгасная - прыбіта - паўжывыя
Кляча - i вось цягн1ся - ў нікуды.

Пахабнасць лозунгаў... ленінскіх,
Нахабства сталінскіх прызываў:
"Будзе людзям шчасце, шчасце на вякі".
Лоўка пяе салоўка... салодка спаць
На Салаўках ды Курапатах - .
"Ворагаў народа" - костачкі,
У брацкіх ямах - мерцвякі,
На Урал ніводны, на Поўнач высланы,
У вёску не вярнуўся - "кулакі".

Цудам ты выжыў, родны кут?..
Ды не з гадамі болей тут
Разгул раз'юшанай i злоснай волі-
Свалачны. Князёк удзельны...
Цыган-барон, трымайся хватам!
Да лямпачкі - "Саюз" з "Старэйшым Братам".

"Каму - верхам, каму -нізам...
Твары "калгасны рай" - сацыялізм,
Рыззё... сац. планаў "величье".
Усё гэта наша, па злой Ірони - нічыё.