Бэз сирень

Сержук Сыс
“Так, невыносна жыць на гэтай зямлі, калі без
цябе і крыху іранічных вершаў пра бэз…”
                Тацяна Сапач


А як жа паэту без іранічнага  верша пра бэз,
Які безсаромна ўглядаецца ў шэрыя шыбы,
У мікраскапічныя шчыліны шчэміцца спрэс,
Шкрабецца ў вакно, б’ецца крылцамі нібы?

І шчыра шапоча: “Пусьці асьцярожна ў свой сон.
Дазволь падзяліцца кароткай, як выдых, раскошай,
Свабодай сваёй, перашкоды адпраў пад адхон,
Раскрый згаладалае цела для радаснай ношы…

Адкуль і навошта няўцямны дурны супраціў?
Нясьпешна пяшчоту прымі, а на золку падзякуй…”
Паверыў самотны паэт ды рашуча вакно адчыніў,
І шчасны, аблашчаны водарам бэзу, заплакаў.
2008