вечар..

Сергей Худяев
Сяргей Худзяеў.




Вечар...
Смольнай жывіцай
Сонца з неба сцякае.
Альшына над крыніцай
Гаркатой абвівае.
Нахілюся да долу
І далоньмі ваду
Ледзяную, аж млосна,
Як каўшом зачарпну
І нап’юся,
А холад, бы маланка праб’е.
Захлынаецца сэрца.
...Што мне трэба?
Цябе!