Хаця наша прырода

Борисов Геннадий Витебск
На белорусском языке

Хаця наша прырода
Атручана уся i знявечана,
Каля Becкі Шапечына
Ёсць яшчэ махавое балота
Под назваю: "Чысцік"

... Чысценька заныкалі усё,
Да хвойнай іглщы i лісціка:

"Рускае поле", "pycкі лес",
"Pycкi мароз","рускі бес"
I тая, што каня на скаку: "русская женщина",
Беларус, як жыццё на смаленшчыне?

Семіты у Крамлі, у нутры - халадзее...
Антысеміты,
"До мозга костей, до седин",
За праваслаўе i Русь -
               "святую Империю бдея".
Куняеў, Карпец, Кузняцоў, не адзін,
Глуздануўся на русской идее".
I xi6a не "рускія кроўна" –
Іх рабіны, асіны, бярозы -
"Руская тайна", "рускія слёзы".
"Магутная руская наша натура",
"Руская страсць i любоў",
"На марозе
гарыць наша руская кроў!"

Без канца, да нябёс, акаянны...
"Русский простор", прыгажосць, аганёк.
"Рускія 3opкi, раўніны i вецер".
Божа, iм яшчэ i цяпер няўцям,
Што на гэтым бязлітасным свеце
Ёсць проста (як хораша, ах!)
Каліна у яры i рабіны, i дзеці.
Журавы ёсць i неба... дарогі у палях.

Як святлу бываем мы рады:
Вялікдзень i Каляды, ёсць Сёмуха, Спас.
Ад " русской гордыни"
Навек захавай i ратуй, божа, нас.

Захад ёсць Захад, Усход ёсць Усход,
А тут, не жывём, а гаруем - бяда.
Яшчэ засталіся нам -
               Пожні, балоты, вада.
Бульбашу-гаротніку, ноччу не спіцца.
Стала мала глыбокіх
 і чыстых азёраў - няма дзе утапіцца...