Мецэнат

Леонид Ганчаров
(песня на беларускай мове)

Я не імкнуся ў Бадэн-Бадэн,
На востраў Крыт не палячу
І танцаваць з табой ламбаду
На дзікім пляжы не хачу.
Твае жаданні-дамаганні
Я разумею, мецэнат,
Але,павер, твайму каханню
У дзень базарны - грош цана.

ПРЫПЕЎ:
Няма спакою мне,
Тану ў тваёй мане,
За мной ты, быццам цень,
Зноў ходзіш цэлы дзень.
Надуманы запал
У сэрца не запаў,
Не трэба дзіўных мрой,
Бо ты - не мой герой.

Ты - шчодры спонсар, ты - не скнара,
Вось дорыш кветак мне вазон
І два білеты на Канары,
Вядома, у бархатны сезон.
Табе патрэбна я на ночку,
Самаўлюбёны таўстасум,
І ад таго ў вачах дзявочых
Не радасць бачыш ты, а сум.

ПРЫПЕЎ.

Ты завіхаешся старанна
І запрашаеш зноў і зноў
То ў казіно, то ў рэстараны,
То на прэм`еру ў кіно.
Дарэмны ўсе твае старанні,
Пусты прэстыж - не для мяне:
Не прамяняю я каханне
На тоўсты тлусты партманет.

ПРЫПЕЎ.