Жыць - не памiраць

Леонид Ганчаров
(іранічны верш на беларускай мове)

Не хаджу даўно на дыскатэкі:
Не хачу ды і не той узрост,
Мой маршрут - бальніцы і аптэкі,
Ну, а думкі лезуць на пагост.

Не дару я кветкі маладзіцам,
За спадніцай болей не бягу -
Гэта ж можна летам прастудзіцца,
А зімой,свят, свят, зламаць нагу.

Галава з гадамі пасівела,
А цяпер, наогул - пень лясны.
А такі бывала выгляд мела...
Фота помняць гэты час і сны.

Жменяй ем таблеткі і пілюлі
І ў дадатак - іншую фігню,
З`ем усё. а потым - бах у люлю,
І ляжу, і сплю сабе, і сню.

Я, напэўна, хутка ўсё растрачу:
Лез да жонкі, ну, а потым, блін,
Паглядзеў на свой гадзіннік, бачу:
Пяць гадзін і трыццаць пяць хвілін.

Быў у жонкі госцем я нячастым,
І яна ізноў праз слёзы кпіць:
"Колькі можаш ты валяцца пластам,
Мо, табе прыбор які купіць?"

Крыўдна мне такія слухаць рэчы,
Я шапчу, не ўзняўшы галавы:
"Крытыка па справе і дарэчы.
Ты ж не мёртвы, ты ж яшчэ жывы!"

"Хопіць",- прыкажу сабе я, баста,
Праганю хваробу і нуду,
Не дам дуба я , не склею ласты,
Лепш гантэль іржавую знайду,

Падніму яе да самай столі,
Гэта ж вам не жарты - пяць кг,
Хоць яшчэ нядаўна ныў ад болю
І хацеў ісці на ЭКГ.

Два разы прысяду - столькі ўстану,
Вось яны - найпершыя плады:
Зноў самім сабой цяпер я стану,
Як тады, калі быў малады.

Падцягнуся целам, вытру соплі,
Быць баластам болей не хачу,
І мачу, што зноў збіраў па кроплі
На аналіз, не аддам урачу.

І цяпер, менталітэт змяніўшы,
Пойдуць мае справы ўгару:
Жонцы (сярод ночы разбудзіўшы)
Дзве гадзіны шчасця падару...

Абыйду бальніцу і аптэку -
Што мне там, здароваму, шукаць?
Сёння я іду на дыскатэку,
Будзь , што будзе: жыць - не паміраць!