Але ж пэуна няпэунасць Закону

Владимир Королёнок
Кропля крочыць за кроплей
Тае ў сэрцы лёд
І сталагміты блюзнерства
Руйнуе ўчарашні ўзлёт

Кропля зліваецца з кроплей
У непарушны звяз
Калі-небудзь яны замёрзнуць
Каб непарушна стаяць

Біблію замяніць Каранам
Каран Капіталам прыціснуць
Але як пажоўклае лісце
Мудрасць адкіне народ

І па сваіх законах
Кропля з кроплей сальюцца
Галоўнае холад у сэрца не дапускаць
Імкнуцца і мкнуцца.