3

Евгений Пешко
Гром прастору запаўняе,
Вецер хвалю падымае,
І прамова ўжо гатова,
Пачынаю свой расповяд.

Недалёка і не блізка,
Невысока і не нізка,
Прыгажосці несусветнай
Неабсяжны прастор Мроі.

А людзей там мноства, згаі,
Кожны хату сваю мае,
Кожны хлеб свой здабывае
І суседу давярае.

І не маюць яны гора,
Бо баіцца іх рабое,
Па ўскайку абыходзіць,
І не можа зацапіць.

Ад людей як ад пажару,
Прэч беды уцякаюць,
Праз балоты напрамкі,
Гінуць там сярод дрыгвы.

Чараўніцва і прырода
У гэтым цудзе непрычым.
Перша цуда - гэта людзі
І прастора іх душы!

Незагіне княства Мроя,
Скарбам поўніцца яно!
Яго за грошы ненабудзеш,
Трэба сэрцу зарабіць.

І пакуль цячэ крыніца
Яка поўніць людскі род.
Княству Мроя - не для гора,
Бо там скарб, яго народ!