6

Евгений Пешко
Гонар неба  і зямлі-
Мроі слаўныя краі!
Вось ізноў пачну размову,
Пра краіну, не для гора.

Але што такое гора?
Яно мора, ці дарога?
Непроходны шэры лес,
Гара, можа, Эверест?

Там, няма і назвы гора,
Бо ў княстве гэтым Мроя,
Усё змяняецца пад ціскам,
Паварочваецца услед.

Шчырай ласкавай усмешкай,
Кожна сэрца там сагрэта,
Разгарнута да сусвету,
Светлым колерам яно.

Неразумная істота
Без сям'і і без турботаў,
Там, адчуе сваю годнасць,
Свой здабытак, там, знайдзе!

Нечакаючы падмогі
Ні ад бога, не ад чорта,
Возьме справу ў свае рукі,
Кветку папараць знайдзе.

Каб адчуўшы сваю песню,
Ту, якая, дзесьці ў сэрцы,
Аглядзецца вакол вокам,
Людскі думкі зразумець.

Хоць і мноствы гэтых думак,
І шалёных і пакутных,
Але ж большасць з іх, надзеі,
У кагосьці, у сябе.

І тупік, канец дарогі,
Незнайдзе ніколі тога,
Хто пашану чалавека,
Зробіць лёсам для сябе!

Вось і казачка завершана,
Шчыры дякуй за увагу!
Некрыўдуйце, калі блага
Мроі сэнс я перадаў.