Cамай прыгожай дзя чыне сусвету...

Евгений Пешко
Cамай прыгожай дзяўчыне сусвету...
Ніколі сказаць не змагу,
Што для яе прастор ружавее,
Вецер шуміць, крыніцы цякуць!

Чэркаць дарэмныя словы нарочне,
Марыць пра шчасце, жыццё...
Зноў зразумець, што гэтыя словы,
Не адагрэюць сэрца тваё!

Без адрасу позывы мовы,
Нечутны табе малітвы мае,
Вось гэты верш таксама апошні,
Потым наступны... Ізноў для цябе.

Але для чаго? Слёзы жалобы!
На гэта пытанне адказ не знайду,
Хоць і Луною завецца дзяўчына,
Але ж дзяўчынай, назваў я луну...

Справа невырашана, песня не спета!
Маўчаць не магу, крычаць не змагу,
Так і пішу, малітвы да неба-
Веру што чуеш...Так і жыву.

Баішся мяне пакахаць дзяўчына,
Бо не галоўна ў свеце душа,
А прыгажосць, грошы і розум -
Тое, чаго не змагу табе даць.