Мой шэры край, гаротны рай...

Елена Свечникова
Мой шэры край, гаротны рай,
Падараваны сумным лёсам,
Твае льнавокія нябёсы
Няўхільна сочаць. Правярай,

Ці ажыву, нарэшце, зноў,
Ці смогуць загаіцца раны.
Навошта мне падаравана
Такая лютая любоў?