Заплюшчы вочы сонны горад...

Елена Свечникова
Заплюшчы вочы: сонны горад
застыў, як стомленая рыба,
павольна водзіць плаўнікамі
ў зялёнай цемры.
Заплюшчы вочы: горад плача,
і сотні рук сціраюць слёзы, і шмат ратоў хрыпяць: "Застанься!"
А раніцамі нам насустрач увесь горад цягнецца з пяшчотай --
далонямі нагрэтых дахаў, шурпатых маставых... Лістота
з адчаем шэпча: "Застанешся?..."
Змаўкае, высахшы ад прагі.