Мой любы

Елена Свечникова
Мой любы, я дару табе
Свае  даверлівыя вершы.
Радок, як лёсу крок найпершы,
Які узнікае у варажбе.

Да вокнаў лашчыцца галлё.
Туман. І ў кропель завірусе
Тваё пяшчотнае “Алё” –
Насуперак жальбе і скрусе.

Гляджу ў люстэркі абразоў –
Даніну аддаю трывозе –
Ў іх адбіваюцца любоў,
Мой шлях і шляхціч на дарозе.