1

Евгений Пешко
У багне балот Беларусі,
Пад тоўшчаю слёз і крыві,
Навекі пачвара косткі паклала,
Заставіўшы памяць унукам вайны.

Апошнія сведкі вайны адыходзяць -
Яны ратавалі наш лёс і наш час,
І прыкладам будзе, нашчадкам урокам,
Нябёсаў бялёсых свабода для нас.

А кожны чацвёрты, а потым і трэці,
Медалеў пад цяжарам ані стагнаў,
Бо кожны цацвёрты, а потым і трэць,
Не для паслугі крывю праліваў!

Палітыкі плошчу абшара дзялілі,
Якую наш прадзед зямелькаю зваў,
Пяшчотнай і шчырай на вуснах усмешкай,
Ад ранку да ранку, на ёй працаваў.

Там паміраў: сыночак за маці,
Бацька за сына, брат за сястру -
Не для пашаны і помнікаў "Славы",
А для свабоды тваёй, Беларусь!