Я из того поколения... бел

Тамара Кошевая
Я з таго пакалення…

Мілагучнасць маўлення ўспрымаць не “пантова”,
Я з таго пакалення, што цуралася мовы.

Я з таго пакалення, што крычала: “Дзяроўня!”,
Не дай бог, загаворыць па-вясковаму роўня!

На палях угнаенняў брыдкі пах, а не водар,
Я з таго пакалення, дзе сялянства – не гонар.

Корміць пашу насеннем хлебаробская сіла…
Я ж з таго пакалення, што Краіна ўскарміла!

Дзяўчынё гарадское, украінка – ды й годзе! –
Як я смачна чытала пра “людзей на балоце”!

Суткі седзячы колам, не выходзячы з хаты,
Як рыдала я ўголас ад “Альпійскай балады”!

Апякала навала, гора ціснула скроні,
Быццам СЭРЦА трымала я НА ўласнай ДАЛОНІ…

Час кідаці каменне, час збіраці каменне…
Так балюча-балюча за маё пакаленне…

Мне за боль несуцешны, Бог, памылкі закрэслі!
За любоў, і за вершы, і за светлыя  песні.

Што каштоўнага маю,  я з адказнасцю сталай,
Як гусляр,  праспяваю ля  “Кургана” Купалы.