Пусть миром правит красота!.. бел

Тамара Кошевая
(музыка аўтара)
   
НЯХАЙ ПАНУЕ ПРЫГАЖОСЦЬ!

На свеце так ідзе спакон:
Шапочуць белыя бярозы,
Цвіце пад сонцам сіні лён,
І зерне падае ў барозны,
Ліецца музыка здаля,
Гайдае ніва колас спелы,
Дзеля таго,
каб беларуская зямля
На прыгажосць не абяднела.

ПРЫПЕЎ:
Няхай пануе прыгажосць,
Няхай ратуе белы свет,
Яна заўжды жаданы госць,
Яна – ад продкаў запавет!
Каб не згубіць святое штось,
Каб захаваць нам свой імпэт,
Няхай пануе прыгажосць,
Няхай яна ратуе свет!

На свеце ўвесь жаночы род
Сябе ўпрыгожвае ад веку,
Красунь віецца карагод –
Стандарты з нізу і да верху!
Худнее хтосьці не на жарт,
Бярэ касметыкаю хтосьці,
А беларусачкі
захоўваюць стандарт
Сваёй няштучнай прыгажосці!

ПРЫПЕЎ:

Я вам, сябры мае, скажу:
Жыве краіна, не згасае,
Калі вось гэткіх прыгажунь
Зямелька наша нараджае!
Няхай салоўка ім пяе
І зычыць добрага настрою,
Я не хачу,
каб беларусачкі мае
Шукалі шчасця за мяжою!

ПРЫПЕЎ:

Жадаюць людзі, каб ужо
Не пакідалі край радзінны
Каханне, талент, прыгажосць
Яе вялікасці Жанчыны!
Навек у сэрцы вобраз твой
І позірк шчыры і ласкавы,
Тваё пяшчотнае
зямное хараство –
Вялікі скарб маёй дзяржавы!

ПРЫПЕЎ: