На земле Якуба Коласа... бел

Тамара Кошевая
На зямлі Якуба Коласа

Якая неўрадлівая зямля!
Навокал ці то глінка, ці пясок,
Ды толькі ўзрос у лесе, не ў палях,
Дзівосны, незабыўны каласок.

Сярод дубоў, сасёнак і асін
Камору збудавалі лесніку,
Дзе жонка у адметны дзень адзін
Жыццё дала цудоўнаму сынку.

Тут, на ўзбярэжжы Нёмана-ракі
Сталеў юнак на плыні хваляў-дзён.
Не ведалі, не зналі землякі,
Што Коласам магутным стане ён.

Што раскідае зернейкі свае
Па ўсёй краіне, аж за далягляд,
І стане назіраць, як паўстае
Пісьменнікаў, паэтаў новы лад.
 
Літаратуры нашай ён прынёс
Штодзённымі клапотамі аб ёй
І “новую” зямлю, і новы лёс,
І адчуванне годнасці сваёй.

Няхай з нябёсаў, гледзячы ў блакіт,
Усцешваецца сэрцайка яго,
Няхай растуць па свеце каласкі
На радасць бацькі-Коласа свайго!