як калёровы кубік рубіка
разабралася галава
калі сабрала усё аказалася чорнага колеру
калёры ўмерлі
пачаўся люты
кветкі не дышуць
вочы ня бачаць
шэсць бакоў у мяне
шесць бакоў у мяне
чорныя
шэсць
і ў кожнага па малевічу
з малескінам
тут стук у дзверы –
хто там?
хто там ходзіць калі
паўміралі
калёры на сьвеце?
калі люты
калі калючыя ночы
грызуць кожны куст?
з-за двярэй
доўга маўчалі а потым
засьпявалі:
гэта мы – малевічы
і згінулі
і не засталося на чорным снезе
слядоў
галава чорная
шасьцібаковая
ноч без калёраў
каляндар
з пазапрошлага году
я натуршчыца малевічэй
шасьці
ў шесць бакоў
шэсць разоў
У дзверы ноччу бухаюць
Мастакі – выхадзі
дамалюем
выхадзі – люты
ператворым на травень
за дзвярамі
ані разу
на чорнам снезе
ані следу
колькі не адчыняй
колькі не старажы
каля дзьверы як пружына
іх ніколі няма
і яны заўсёды завуць
іх ніколі няма
і яны заўсёды завуць
іх ніколі няма
і яны заўсёды завуць
іх ніколі няма
і яны заўсёды завуць
