Подруге... бел

Тамара Кошевая
Сяброўцы

Навошта, здрадзіўшы сябрам,
У поцьмах дум сваіх блукаеш?
Не там, сябровачка, не там
Сабе ты ворагаў шукаеш.

Я чула твой вясёлы смех
І ёкаты пра самагубства,
Пра радасці тваіх уцех,
Пра то, што грошыкаў нягуста...

Я ў сэрцы крыўды не таю,
Прымаю ўсю, як ёсць, такую,
І мудрагелістасць тваю
За талент твой табе дарую.

А на мяне ты не грашы.
Пакутвала – твайго не меней.
Як гэта цяжка для душы –
Трымаць за пазухай каменне…
 
Не страчвай сілы ў барацьбе,
Не скосу паглядай, а проста.
Дарую шчыра я табе
Тваё няшчырае сяброўства.