Галодная

Алёна Восеньская
Адчуваю сябе каменнай глыбай
З востраву Пасхi,
Як пабiты сабака падкрадаюся,
Вымальваю ласку
З пяшчотамi, носам тыкаюсь у твае
Шарагаватыя шчокi.

Сэрца сцiскаецца. I вочы вiльготныя.
Але, чаму ж я толькi сабака,
Сабакi не пiшуць вершау,
А толькi ласцяцца галодныя.