“У квадрата чатыры вуглы…”
                Адам Глобус
Не адзін і не тры, а чатыры, 
(Па прызнаньню паэта Адамчыка) 
У квадрата вуглоў налічылі,  
Заадно і ў паралелаграмчыка.
Як жа так! Не дапетрылі самі,
Што ў чатыры вуглы заціснуты
І квадраты, і ўніверсамы,
І тутэйшых паэтаў дыспуты.
Дзе скідаюць паэты вярыгі
І зьбіраюцца вуглапаклоньнікі
Новых глобусавых рэлігій…
Вось і ўся тут сілабатоніка.
Хоць блукайце штоноч Арбатам,
Хоць лятайце ў Мадрыд аэробусам –
Не знайсьці анідзе вугал  пяты,
Ні ў Адама, ні нават у глобуса…
2007.